Перайсьці да зьместу

Кубак Ўэйлзу па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кубак Ўэйлзу па футболе
Заснаваны 1877
Колькасьць камандаў 253
Дзейны чэмпіён Нью-Сэйнтс Освэстры — 10-ы тытул (2024—2025)
Найбольш пасьпяховы клюб Рэксэм (23 тытулы)
Сэзон 2025—2026 гадоў

Кубак Ўэйлзу па футболе (па-валійску: Cwpan Cymru) — штогадовы кубак Ўэйлзу, які праходзіць у фармаце алімпійскай сыстэмы і ладзіцца Футбольнай асацыяцыяй Ўэйлзу. Першы розыгрыш быў праведзены яшчэ ў 1877 годзе. У першыя гады арганізаванага футболу ва Ўэйлзе футбол быў хутчэй відам спорту паўночнай часткі краіны, бо на поўдні больш гулялі ў рэгбі. Каманда-пераможца кваліфікуецца ў розыгрыш Лігі канфэрэнцыяў. Найбольш пасьпяховы клюб — «Рэксэм», які выйграваў спаборніцтва 23 разы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]