Кубак Латвіі па футболе
Выгляд
| Кубак Латвіі па футболе | |
| Заснаваны | 1937 |
|---|---|
| Колькасьць камандаў | 49 |
| Дзейны чэмпіён | Аўда — 2-і тытул (2025) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Сконта Рыга (8 тытулаў) |
| Вэб-сайт | www.lff.lv |
|
| |
Кубак Латвіі па футболе (па-латыску: Latvijas kauss) — штогадовы кубак Латвіі, які праходзіць у фармаце алімпійскай сыстэмы. У спаборніцтве прымаюць удзел 49 камандаў. Першы розыгрыш быў праведзены ў 1937 годзе, замяніўшы сабою папярэдні турнір, вядомы як Рыскі футбольны кубак. У часы савецкай акупацыі латвійскія клюбы былі ўлучаныя да розыгрышу Кубка СССР, а ў час нямецкай акупацыі Другой сусьветнай вайны быў кубак быў згуляны толькі аднойчы ў 1943 годзе. Найбольш пасьпяховым клюбам уважаецца «Сконта», які выйграваў спаборніцтва 8 разоў.
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сконта — 8 разоў
- Электрон, АСК, Вэнтсьпілс — 7
- Ліепая — 6
- Елгава — 4
- ВЭФ, Цэлтніекс Рыга, РАФ, Рыская футбольная школа — 3
- Старт, Кімікіс, Рыгас, Даўгава Ліепая, ЛМР, Юрніекс, Рыга, Аўда — 2
- Мэталюрг, Вэнта, Энэргія, Тарпэда, Дынама Рыга, Балтыка, Пілёт, Ліелупэ, Цэлтніекс Дзьвінск, Алімпія, Вілкі, Дынама Ліепая, РЭР, Вулькан, Даўгава Рыга, РФК, Даўгава Дзьвінск — 1