Кубак Паўночнай Ірляндыі па футболе
Выгляд
| Кубак Паўночнай Ірляндыі па футболе | |
| Заснаваны | 1881 |
|---|---|
| Колькасьць камандаў | 129 |
| Дзейны чэмпіён | Колрэйн — 7-ы тытул (2025—2026) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Лінфілд (44 тытулы) |
|
| |
Кубак Паўночнай Ірляндыі па футболе — штогадовы кубак Паўночнай Ірляндыі, які праходзіць у фармаце алімпійскай сыстэмы. Заснаваны ў 1881 годзе як Кубак Ірляндыі, сёньня турнір уважаецца за чацьвертае найстарэйшае нацыянальнае кубкавае спаборніцтва ў сьвеце. Да выхаду з Ірляндзкай футбольнай асацыяцыі клюбаў з той часткі вострава, якая пазьней абвесьціла аб стварэньні Ірляндзкай Вольнай дзяржавы, у 1921 годзе Кубак Ірляндыі быў нацыянальным кубкавым спаборніцтвам для ўсяго вострава. Найбольш пасьпяховым клюбам уважаецца «Лінфілд», які выйграваў спаборніцтва 44 разы.
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Лінфілд — 44 разы
- Глентаран — 23
- Лісбэрн Дыстылеры — 12
- Кліфтанвіл — 9
- Бэлфаст Сэлтык — 8
- Гленавон, Колрэйн — 7
- Крузэйдэрз — 6
- Балімэна Юнайтэд — 5
- Ардс — 4
- Портадаўн, Дэры Сіці, Шэлбурн — 3
- Багэміян, Балімэна, Бангар, Карык Рэйнджарз, Ольстэр, Ўілаўфілд, Дандэла, Гордан Гайлэндэрз, Маёла Парк, Куінз Айлэнд (1881), Куінз Айлэнд (1920), Дангэнан Сўіфтс — 1