Перайсьці да зьместу

Кубак Ізраілю па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кубак Ізраілю па футболе
Заснаваны 1928
Дзейны чэмпіён Макабі Тэль-Авіў — 25-ы тытул (2025—2026)
Найбольш пасьпяховы клюб Макабі Тэль-Авіў (25 тытулаў)
Вэб-сайт football.org.il
Сэзон 2025—2026 гадоў

Кубак Ізраілю па футболе (па-габрэйску: גביע המדינה‎) — штогадовы кубак Ізраілю, які праходзіць у фармаце алімпійскай сыстэмы і ладзіцца Ізраільскай футбольнай асацыяцыі. Першы розыгрыш быў праведзены ў 1928 годзе пад назовам Народны кубак. Найбольш пасьпяховым клюбам уважаецца тэль-авіўскі «Макабі», які выйграваў спаборніцтва 25 разоў.

Паколькі ў турніры бяруць удзел клюбы з усіх узроўняў футбольнай сыстэмы краіны, існуе мажлівасьць таго, што «малыя» клюбы з найніжэйшых дывізіёнаў могуць выбіць найлепшыя клюбы краіны, але каманды ніжэйшых дывізіёнаў зрэдку даходзяць да фіналу. Але, у 2014 годзе пераможцам турніру стаў нэтанскі «Макабі», які на той час не спаборнічаў у найвышэйшай лізе ізраільскага футболу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]