Перайсьці да зьместу

Кубак Польшчы па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кубак Польшчы па футболе
Заснаваны 1925
Колькасьць камандаў 70
Дзейны чэмпіён Гурнік Забжэ — 7-ы тытул (2025—2026)
Найбольш пасьпяховы клюб Легія Варшава (21 тытул)
Вэб-сайт www.laczynaspilka.pl
Сэзон 2025—2026 гадоў

Кубак Польшчы па футболе (па-польску: Puchar Polski) — штогадовы кубак Польшчы, які праходзіць у фармаце алімпійскай сыстэмы і ладзіцца Польскім футбольным зьвязам. Першы розыгрыш быў праведзены ў 1925 годзе, а з 1950 году ўсьцяж разыгрываецца бесьперапынна і ўважаецца за другі паводле значнасьці нацыянальным турнірам у польскім футболе пасьля Экстраклясы. Праз масавы ўдзелу камандаў турнір часта называюць Кубкам тысячы дружынаў. Удзел можа ўзяць любы клюб, зарэгістраваны ў Польскім футбольным зьвязе, незалежна ад таго, ці бярэ ўдзел ён у якой-небудзь лізе з нацыянальнай сыстэмы футбольных ліг. Таксама маюць права ўдзельнічаць рэзэрвовыя і вэтэранскія каманды. Кубак папулярны сярод каманд ніжэйшага ўзроўню, бо дае ім магчымасьць гуляць з больш вядомымі камандамі. У некаторых выпадках аўтсайдэры нават даходзілі да фіналу, найбольш вядомым прыкладам ёсьць клюб «Чарні», які гуляў у трэцім дывізіёне і дакрочыў да фіналу ў сэзоне 1964—1965 гадоў, дзе саступіў забжаўскаму «Гурніку».

Пераможца турніру атрымлівае права на ўдзел у матчы Супэркубка Польшчы, а таксама кваліфікуецца ў розыгрышы турніраў пад эгідай УЭФА, як то Лігі Эўропы ці Лігі канфэрэнцыяў. Найбольш пасьпяховым клюбам уважаецца «Легія», якая 21 раз брала трафэй. «Ракаў» утрымлівае рэкорд паводле колькасьці перамог у гульнях турніру запар, маючы іх 16 у час паміж 2020 і 2023 гадамі. У 2021 і 2022 гадах гэтая каманда брала кубак.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]