Перайсьці да зьместу

Кубак Чэхіі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кубак Чэхіі па футболе
Заснаваны 1993
Колькасьць камандаў 135
Дзейны чэмпіён Карвіна — 1-ы тытул (2025—2026)
Найбольш пасьпяховы клюб Спарта (8 тытулаў)
Вэб-сайт molcup.cz
Сэзон 2025—2026 гадоў

Кубак Чэхіі па футболе (па-чэску: Pohár FAČR) — штогадовы кубак Чэхіі, які праходзіць у фармаце алімпійскай сыстэмы і ладзіцца Футбольнай асацыяцыяй Чэхіі. У спаборніцтве прымаюць удзел 135 камандаў, якія на ўзор Кубка Ангельшччыны, найстарэйшага спаборніцтва такога тыпу ў сьвеце, прадстаўляюць каманды з усяго спэктру чэскіх футбольных ліг, гуляючы на выбываньне. Першы розыгрыш ладзіўся ў 1993 годзе па разьдзеле Чэхаславаччыны на ўласна Чэхію і Славаччыну. Найбольш пасьпяховым клюбам уважаецца праская «Спарта», якія выйгравала спаборніцтва 8 разоў.

Дзейны фармат прадугледжвае падзел спаборніцтва на некалькі этапаў. У папярэдні раўнд або першы раўнд трапляюць толькі каманды з найніжэйшых дывізіёнаў чэскай лігі. Затым у другі раўнд трапляюць 11 камандаў зь бягучага сэзону Першай лігі, да якіх у трэцім раўндзе далучаюцца чатыры найлепшыя каманды з папярэдняга сэзону і дзейны чэмпіён. Гульні ладзяцца ў адзін раўнд на полі каманды з больш ніжэйшай лігі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]