Кубак Кіпру па футболе
Выгляд
| Кубак Кіпру па футболе | |
| | |
| Заснаваны | 1934 |
|---|---|
| Колькасьць камандаў | 28 |
| Дзейны чэмпіён | Пафас — 2-і тытул (2025—2026) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | АПОЭЛ (21 тытул) |
| Вэб-сайт | cfacup.com.cy |
|
| |
Кубак Кіпру па футболе (па-грэцку: Κύπελλο Κύπρου) — штогадовы кубак Кіпру, які праходзіць у фармаце алімпійскай сыстэмы і ладзіцца Кіпрскай фэдэрацыяй футболу[1]. Першы розыгрыш быў праведзены ў 1934 годзе. Уважаецца за другое паводле значнасьці спаборніцтвам у кіпрскім футболе пасьля Першага дывізіёну. З 2008 году ў ім бяруць удзел клюбы зь першых двух дывізіёнаў, у той час як каманды з больш ніжэйшых ліг маюць асобны турнір. Пераможца Кубка Кіпру кваліфікуецца ў адзін з эўрапейскіх турніраў УЭФА і бярэ ўдзел у матчы Супэркубка Кіпру. Найбольш пасьпяховым клюбам уважаецца АПОЭЛ, які выйграваў спаборніцтва 21 раз.
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- АПОЭЛ — 21 раз
- Амонія — 16
- Анартосіс — 11
- Апалён — 9
- АЭЛ — 7
- ЭПА — 5
- АЕК, Траст — 3
- Пафас, Чэтынкая Турк — 2
- Алімпіякос, АПОП, Нэа Саляміна, Пэзапарыкос — 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Cyprus Coca Cola Cup Архіўная копія ад 28.03.2019 г.