Перайсьці да зьместу

Хуткасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хуткасьць
Вымернасьць
Адзінкі вымярэньня
СІ м/с
СГС см/с
Заўвагі
вэктарная велічыня
Пры зьмяненьні напрамку рух аўтамабілю на выгнутай трасе зьмяняецца й ягоная хуткасьць.

Ху́ткасьць — фізычная велічыня, якая адпавядае адносінам перамяшчэньня матэрыяльнага пункту ў прасторы да прамежку часу, за якое гэта перамяшчэньне адбывалася. Хуткасьць ёсьць велічыня вэктарная, гэта значыць яна мае абсалютную велічыню й кірунак. Хуткасьць у асноўным пазначаецца літарай «v» (ад лац. velocitas — хуткасьць). Зьяўляецца асноўным паняткам у кінэматыцы, галіне клясычнай мэханікі, якая апісвае рух цела. Калі адбываецца зьмена хуткасьці руху аб’екту, ягонага напрамку або абодвух парамэтраў, то гэты аб’ект мае зьменную хуткасьць і, як кажуць, назіраецца паскарэньне.

Згодна зь міжнароднай сыстэмай адзінак хуткасьць вымяраецца ў мэтрах за сэкунду[1][2]. У сыстэме СГС адзінкай вымярэньня хуткасьці зьяўляецца сантымэтар на сэкунду — см/с. У паўсядзённым жыцьці самай практычнай адзінкай вымярэньня хуткасьці зьяўляецца кілямэтар у гадзіну — км/гадзіна. У пэўных галінах чалавечай дзейнасьці выкарыстоўваюцца спэцыфічныя адзінкі хуткасьці, як то вузел[3].

У навуцы выкарыстоўваецца таксама хуткасьць ў шырокім сэнсе, як то хуткасьць зьмены якой-небудзь велічыні (не абавязкова радыюс-вэктара) у залежнасьці ад іншай (часьцей ад зьмены ў часе, у прасторы альбо іншага). Так, напрыклад, кажуць пра кутавую хуткасьць, хуткасьць зьмены тэмпэратуры, хуткасьць хімічнай рэакцыі, групавую хуткасьць, хуткасьць злучэньня й г.д. Матэматычна хуткасьць характарызуецца вытворнай функцыяй.

  1. ^ «International System of Units (SI)». The National Institute of Standards and Technology.
  2. ^ «Speed & Velocity». The Physics Hypertextbook.
  3. ^ «Почему скорость на море измеряется в узлах?» Вокруг Света.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]