Жэрэмі Тулялян
| Жэрэмі Тулялян | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 верасьня 1983[1][2][3] (42 гады) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2006 | Нант | 94 (1) |
| 2006—2011 | Алімпік Ліён | 154 (0) |
| 2011—2013 | Маляга | 44 (3) |
| 2013—2016 | Манака | 82 (1) |
| 2016—2018 | Бардо | 51 (0) |
| Зборныя | ||
| 2006—2010 | Францыя | 36 (0) |
Жэрэмі Тулялян (па-француску: Jérémy Toulalan; нар. 10 верасьня 1983 году, Нант, Францыя) — былы францускі футбаліст, апорны паўабаронца. Мае на сваім рахунку выступы за нацыянальную зборную Францыі. Вядомы тым, што забіваў вельмі мала нават для апорнага паўабаронцы, у 230 матчах чэмпіянату Францыі забіў толькі адзін раз у сэзоне 2004—2005 гадоў у браму клюбу «Страсбург», аднак пры пераходзе ў гішпанскае першынства адзначыўся тройчы за першы сэзон.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Нант»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жэрэмі зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы «Нанту», у якім дэбютаваў у сэзоне 2001—2002 гадоў. У 2005 годзе быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам чэмпіянату Францыі.
«Алімпік»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2006 годзе за 7 мільёнаў эўра перайшоў з «Нанту» ў «Алімпік» (Ліён), дзе яго разглядалі як замену малійцу Мамаду Дыяра, які перайшоў у мадрыдзкі «Рэал». У складзе «Алімпіку» Жэрэмі два разы запар станавіўся чэмпіёнам Францыі. У сэзонах 2004—2005 і 2007—2008 гадоў быў уключаны ў сымбалічную зборную чэмпіянату. Да Туляляну праяўляў цікавасьць лёнданскі «Арсэнал», аднак Жэрэмі вырашыў застацца ў Францыі.
«Маляга»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]11 чэрвеня 2011 году гішпанскі клюб «Маляга» пацьвердзіў пераход Туляляна ў свой склад за 10 млн эўра[4][5]. 28 лістапада 2011 году ён адкрыў лік сваім галам за новы клюб у хатнім пераможным матчы супраць «Вільярэалу», які скончыўся зь лікам 2:1.
«Манака»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]26 ліпеня 2013 году Жэрэмі падпісаў 2-гадовы кантракт з клюбам «Манака»[6].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы матч за зборную Францыі згуляў 11 кастрычніка 2006 году супраць зборнай Фарэрскіх астравоў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Алімпік» Ліён:
- Чэмпіён Францыі (2): 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Францыі: 2008
- Уладальнік Супэркубка Францыі (2): 2006, 2007
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jérémy Toulalan // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ JEREMY TOULALAN // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Jérémy Toulalan // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Lyon et Malaga OK pour Toulalan. L'Équipe
- ↑ Toulalan ya es del Málaga por 10 millones de euros. AS.com
- ↑ Jérémy Toulalan is Monegasque. ФК Манака
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Маляга»
- Профіль на сайце L'Équipe
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk