Франсуа Клер
| Франсуа Клер | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 красавіка 1983[1][2] (43 гады) | |
| Рост | 187 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2010 | Алімпік Ліён | 78 (1) |
| 2004—2005 | → Тулюза | 7 (0) |
| 2010—2012 | Ніцца | 61 (5) |
| 2012—2016 | Сэнт-Эт’ен | 85 (3) |
| 2016—2018 | Газэлек Аячча | 25 (2) |
| Зборныя | ||
| 2006—2008 | Францыя | 13 (0) |
Франсуа Клер (па-француску: François Clerc; нар. 18 красавіка 1983 году, Бург-ан-Брэс, Францыя) — былы францускі футбаліст, выступаў на пазыцыі правага абаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Франсуа далучыўся да моладзевай каманды ліёнскага «Алімпіку», але сэзон 2004—2005 гадоў правёў у арэндзе ў клюбе «Тулюза». Разам з Антані Рэвэерам змагаўся за пазыцыю правага абаронцы ў камандзе, але некаторыя матчы з абмежаваным посьпехам гуляў на пазыцыі правага паўабарнцы пры выкарыстаньні схемы 4-3-3. Улетку 2010 году пакінуў Ліён пасьля сканчэньня кантракту.
1 верасьня 2010 году пачаў трэнэравацца разам зь «Ніццай», зь якой правёў два сэзоны. 9 ліпеня 2012 году Клер падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам «Сэнт-Эт’ен»[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клер атрымаў запрашэньне ў зборную Францыі на таварыскую гульню супраць зборнай Славеніі, аднак дэбютаваў толькі ў гульні супраць зборнай Фарэрскіх астравоў 11 кастрычніка 2006 году, калі французы былі мацней зь лікам 5:0.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ліён:
- Чэмпіён Францыі: 2006, 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Францыі: 2008
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2006, 2007
Сэнт-Эт’ен:
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2013
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ François Clerc // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ FRANCOIS CLERC // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Saint-Etienne : François Clerc (Nice) pour trois ans (off.). Foot-national.com.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на transfermarkt.co.uk