Філіп Мэксэс
| Філіп Мэксэс | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 сакавіка 1982[1][2][3] (43 гады) | |
| Рост | 187 см | |
| Вага | 82 кг | |
| Пазыцыя | лібэра | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999—2004 | Асэр | 133 (7) |
| 2004—2011 | Рома | 183 (11) |
| 2011—2016 | Мілян | 84 (6) |
| Зборныя | ||
| 2002—2012 | Францыя | 29 (1) |
Філіп Мэксэс (па-француску: Philippe Mexes; нар. 30 сакавіка 1982 году, Тулюза) — францускі прафэсійны футбаліст, абаронца. У 2002—2012 гадах выступаў за нацыянальную зборную Францыі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Філіп Мэксэс пачынаў гуляць у футбол у клюбе «Тулюза», а ў шаснаццацігадовым узросьце апынуўся ў моладзевай камандзе «Асэру». У асноўным складзе клюбу дэбютаваў 10 лістапада 1999 году ў матчы з «Труа». У «Асэры» раскрыўся талент маладога абаронцы — яго запрашалі спачатку ў юнацкія зборныя Францыі (да 18 і 21 году), а ў жніўні 2002 году — у нацыянальную.
«Рома»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Філіп зьяўляўся адным з асноўных абаронцаў італьянскай «Ромы», куды ён перайшоў у 2004 годзе. Пасьля першага сэзону ў аснове клюбу з сталіцы Італіі, Мэксэс апынуўся ў запасе ў пачатку сэзону 2005—2006 гадоў, саступіўшы месца ў асноўным складзе ганцу Самуэлю Куфуру. Аднак пасьля ад’езду Куфура на Кубак афрыканскіх нацыяў Мэксэс хутка вярнуў сабе месца ў складзе і стаў адным з ключавых гульцоў каманды.
«Мілян»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]10 траўня 2011 году генэральны дырэктар «Міляну» Адрыяна Галіяні заявіў, што Філіп Мэксэс будзе гуляць за «Мілян» у наступным сэзоне, заявіўшы аб завяршэньні перамоваў на конт гульца[4].
Міжнародная карера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі ў жніўні 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Босьніі і Герцагавіны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Philippe Mexès // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ PHILIPPE MEXES // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Philippe Mexes // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Breaking News Show - Philippe Mexès to join Milan. A.C. Milan.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка на сайце soccerbase.com
