Аль-Ітыгад Джыда
| Аль-Ітыгад | |
| Поўная назва | па-арабску: نادي العميد |
|---|---|
| Заснаваны | 4 студзеня 1927 |
| Горад | Джыда, Саудаўская Арабія |
| Стадыён | Кароль Абдула Спортс-Сіці Умяшчальнасьць: 62 345 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Про-ліга |
| · 2025—2026 | 5 месца |
ittihadclub.sa (ар.) | |
«Аль-Ітыгад» (па-арабску: إتحاد جدة) — саудаўскі футбольны клюб з гораду Джыды. Заснаваны ў 1927 годзе. Свае хатнія матчы клюб ладзіць на стадыёне Кароль Абдула Спортс-Сіці, які ёсьць другім у краіне паводле ўмяшчальнасьці, здольны зьмясьціць 62 345 гледачоў[1]. «Аль-Ітыгад» мае даўняе суперніцтва з «Аль-Гілялем», якое называюць саудаўскім Эль-Клясыка. Яно лічыцца самым вядомым і найбольш прагляданым штогадовым суперніцтвам у саудаўскім футболе[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў заснаваны пасьля сустрэчы футбольных аматараў Джыды 26 сьнежня 1927 году[3]. Яны сустрэліся ў офісе радыёвяшчальнай кампаніі і абмеркавалі ідэю стварэньня футбольнага клюбу, які б спаборнічаў з рознымі камандамі і быў крыніцай забавы для жыхароў і месцам для арганізаванага спорту моладзі[3]. Алі Султан стаў першым афіцыйным прэзыдэнтам клюбу. «Аль-Ітыгад» спачатку не знайшоў моцнай падтрымкі, бо на той час не існавала афіцыйных клюбу. У канцы 1950-х гадоў была створаная футбольная фэдэрацыя, якая пачала ладзіць афіцыйныя турніры. Усю сваю гісторыю клюб спаборнічаў у найвышэйшым дывізіёне саудаўскага футболу. У сярэдзіне 1990-х гадоў пачаўся залаты век джыдаўскага клюбу, у час якога было здабыта мноства тытулаў. Пачатак новага стагодзьдзя, за часам прэзыдэнцтва Агмэда Масуда, лічыцца адным з самых пасьпяховых пэрыядаў, калі клюб узяў 8 тытулаў цягам 3 гадоў. Гамза Ідрыс забіў беспрэцэдэнтныя 33 галы, рэкордныя для таго часу, што зрабіла яго найлепшым бамбардзірам лігі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Al-Ittihad Club History». Football History.
- ↑ «Saudi Arabia's Eternal Rivalry: Al Hilal v Al Ittihad». AFC.
- 1 2 «Al-Ittihad Club History». Football History.
- ↑ «Hamza Idris comments on Hamdallah breaking his historical record in the Saudi league». Goal.