Аячча (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аячча
AC Ajaccio.png
Поўная назва Athletic Club Ajaccien
Заснаваны 1910
Горад Аячча, Францыя
Стадыён Стад Франсуа Каці
Умяшчальнасьць: 12 000[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2021—2022 Ліга 2, 2 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Аячча» (па-француску: Athletic Club Ajaccien) — францускі футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Аячча на востраве Корсыка. Клюб быў заснаваны ў 1910 годзе й у цяперашні час выступае ў Лізе 2, другім дывізіёне францускага чэмпіянату. Прэзыдэнтам клюбу зьяўляецца Ален Арсані, галоўным трэнэрам працуе спэцыяліст Аліўе Панталяні. «Аячча» праводзіць свае хатнія матчы на ​​стадыёне «Франсуа Каці». Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца клюб «Бастыя», які таксама базуецца на Корсыцы. Матчы паміж двума клюбамі маюць назоў Карсыканскага дэрбі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з крыніцамі «Аячча» першыя свае гульні пачаў праводзіць у 1909—1910 гадох. У той жа час былі прынятыя асноўныя колеры клюбу, то бок чырвоныя й белыя палосы. Першыя матчы праводзіліся на полі ня добрай якасьці, амаль што на пяску, таму празь некаторы час клюб вырашыў зьмяніць гульнявую пляцоўку паводле патрабаваньня Жана Люіса, цесьця дзейнага на той час прэзыдэнта клюбу Люі Барэці. Новы стадыён, які быў здольны зьмясьціць 5 тысячаў гледачоў, выкарыстоўваўся да 1969 году.

«Аячча» восем разоў станавіўся чэмпіёнам Корсыкі ў 1920, 1921, 1934, 1939, 1948, 1950, 1955 і 1964 гадох, і зьяўляецца адной з трох вялікіх клюбаў вострава, разам з «Газэлекам» і «Бастыяй». Канкурэнцыя паміж гэтымі клюбамі цягнецца ў да нашага часу. Падчас фіналу Карсыканскага Кубка, які праходзіў паміж камандамі «Аячча» й «Бастыяй» гледачамі былі выкарыстаны парасоны ў якасьці зброі, пасьля таго як ў браму «Бастыі» быў прызначаны пэнальці. За гвалту матч быў перанесены й перйграны значна пазьней.

«Аячча» стала прафэсійнай камандай у 1965 годзе, дзякуючы намаганьням кіраўнікоў клюбу. Першапачаткова эмблема месьціла ў сябе выяву палярнага мядзьведзя, але ад гэтага лягатыпу клюб пазьней адмовіўся на карысьць больш стылізаванага лягатып, які выкарыстоўвае частку сьцягу Корсыкі.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 17 верасьня 2022 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Бэнжамэн Леруа 1989
2 Сьцяг Гвадэлюпы Аб Мікаэль Альфонс 1989
3 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Ісмаэль Дыяльлё 1997
4 Сьцяг Францыі ПА Мікаэль Барэто 1991
5 Сьцяг Францыі Нап Рыяд Нуры 1985
6 Сьцяг Францыі ПА Мат’ё Кутад’ё (капітан) 1986
7 Сьцяг Францыі Нап Мунаім Эль-Ідрысі 1999
8 Сьцяг Францыі ПА Вэнсан Маркецьці 1997
9 Сьцяг Тунісу Нап Яан Тузгар 1986
10 Сьцяг Альбаніі ПА Казым Лачы 1996
11 Сьцяг Рэспублікі Конга Нап Бэвік Мусыці-Ако 1995
14 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Сырыль Баяля 1996
15 Сьцяг Францыі Аб Клеман Відаль 2000
16 Сьцяг Францыі Бр Франсуа-Жазэф Сальякаро 1994
17 Сьцяг Францыі Нап Рамэн Амума 1987
18 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Жан Бацюэ 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Францыі ПА Алясан Н’Дыяй 1991
20 Сьцяг Каморскіх выспаў Аб Магамэд Юсуф 1988
21 Сьцяг Гвадэлюпы Аб Сэдрык Авінэль 1986
22 Сьцяг Францыі ПА Яніс Сымінані 2002
23 Сьцяг Францыі ПА Тама Мангані 1987
25 Сьцяг Камэруну Аб Умар Гансалес 1998
27 Сьцяг Швайцарыі ПА Кевін Спадануда 1997
29 Сьцяг Францыі ПА Флярыян Шаброль 1998
30 Сьцяг Францыі Бр Джаваньні Кілішыні 2002
33 Сьцяг Партугаліі ПА Паўлу Лебаш 2003
34 Сьцяг Францыі Аб Жан-Дамінік Лека 2002
40 Сьцяг Францыі Бр Саша Кантэна 2005
44 Сьцяг Каморскіх выспаў Аб Шакер Аль-Гадур 1991
77 Сьцяг Рэспублікі Конга Аб Фэрнан Маембо 1996
99 Сьцяг Малі Аб Юсуф Канэ (ар. Ліён) 1995

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]