Шылава (возера, басэйн Дружнянкі)
Возера
Шылава
Шылава |
Шылава — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Дружнянкі. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 15 км на поўдзень ад места Браслава. Плошча паверхні возера 0,19 км². Даўжыня 1,24 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11,8 м, сярэдняя складае 5,3 м. Аб’ём вады 1,01 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,9 км.
На наўднёва-ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Замошша.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катлавіна лагчыннага тыпу, серпападобнай формы, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы вышынёй ад 2—5 да 10—12 м, складзеныя зь пяскоў і супескаў. Берагі зьліваюцца з схіламі, усходнія нізкія. Дно карытападобнай формы. Глыбіні да 2 м займаюць каля 26% плошчы. Дно да глыбіні 2 м пясковае, глыбей высьцілаецца сапрапэлем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай і выцякае ручай у возера Золву. Расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 3 м і ўтварае палосу шырынёй да 25 м уздоўж берага.
Каля возера (празь вёску Замошша) праходзіць аўтамабільная дарога Н2167.
Флёра і фаўна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, лінь, язь, плотка, мянтуз ды іншыя віды рыбаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 402.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.