Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Замошша)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Замошша |
Каардынаты | 55°29′41.74″ пн. ш. 27°05′11.48″ у. д. / 55.4949278° пн. ш. 27.0865222° у. д.Каардынаты: 55°29′41.74″ пн. ш. 27°05′11.48″ у. д. / 55.4949278° пн. ш. 27.0865222° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзахат |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Замошшы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Замошшы збудавалі ў 1893 годзе.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю фармуюць 2-ярусны 4-гранны шатровы прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная заля пад шатровым дахам з купалам-цыбулінай, гранёная апсыда. Фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і руставанымі лапаткамі, апярэзваюцца гарадковымі фрызамі. Уваход вылучаецца кілепадобным парталам[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.