Жабінкаўскі раён
Жабінкаўскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Берасьцейская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Жабінка |
Кіраўнік | Андрэй Мікалаевіч Кузьміч[d][1] |
Насельніцтва (1994) | 25 700 |
Шчыльнасьць | 15,03 чал./км² |
Плошча | 684,17 км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 138 м[2] |
Месцазнаходжаньне Жабінкаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Жа́бінкаўскі раён — раён у складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Жабінкаўскі раён мяжуе зь Берасьцейскім, Камянецкім, Кобрынскім і Маларыцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці. Створаны 15 студзеня 1940 году, але 8 жніўня 1959 быў расфармаваны і зноў адноўлены 30 ліпеня 1966 году.
Гісторыя
У 1319 годзе Жабінкаўшчына ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Ад 1921 да верасьня 1939 у складзе Польскай Рэспублікі (Палескае ваяводзтва). У часе Другай сусьветнай вайны (1939—1945) на гэтай тэрыторыі актыўна дзейнічала Армія Краёва.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльна падзел
Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Жабінкаўскі раён падзелены на 8 сельсаветаў: Азяцкі, Жабінкаўскі, Крыўлянскі, Ленінскі, Ракітніцкі, Сьцяпанкаўскі, Хмелеўскі і Якаўчыцкі.
Населеныя пункты
Азяцкі сельсавет: вёскі Азяты, Баранцы, Бараны, Гатча, Пералум’е, Старое Сяло, Сычова, Тамашкі, Целякі, хутары Ліскі, Мельнікі.
Жабінкаўскі сельсавет: вёскі Зьдзітава, Зеленкаўшчызна, Курпічы, Навасады, Нагараны, Пуцішча, Пшанаі, Салейкі, Сенькавічы, Сьцяброва, Шчэглікі.
Крыўлянскі сельсавет: вёскі Багны, Баляўшчына, Баяры, Вялікія Сяхновічы, Гарэлкі, Глыбокае, Грыцэвічы, Карды, Крыўляны, Мажэйкі, Маціевічы, Новыя Дворы, Семенаўцы, Ханькі, Шадзі, хутар Каранёва.
Ленінскі сельсавет: пасёлак Ленінскі, вёскі Багданы, Бусьні, Вулька, Ёжыкі, Мышчыцы, Рагозна, Філіпавічы, Хадасы, Чыжэўшчына, Шалухі.
Пятровіцкі сельсавет: вёскі Булькова, Дзяглі, Задзерць, Замошаны, Пятровічы, Ракітніца, Стрыганец, Федзькавічы, хутар Стрыганецкія Бусьні.
Сьцяпанкаўскі сельсавет: вёскі Алізараў Стаў, Арэпічы, Вярхі, Горкі, Грабаўцы, Жы-цін, Канатопы, Лойкі, Малыя Сяхновічы, Меляшы, Падрэчча, Палявая Рэчыца, Налезьнікі, Селішчы, Сьцяпанкі, Хмялёўка, Шпіталі.
Хмелеўскі сельсавет: вёскі Багдзюкі, Дзяменічы, Лясоты, Падлесьсе, Рачкі, Рудка, Сакалова, Сакі, Селішча, Хмелева.
Якаўчыцкі сельсавет: вёскі Агароднікі, Бабры, Барзьдзілы, Вандалін, Вежкі, Вялікія Якаўчыцы, Залузьзе, Малыя Якаўчыцы, Панцюхі, Пруска, Сьвішчы, Стаўпы.
Вонкавыя спасылкі
- Адметнасьці Жабінкаўскага раёну на Radzima.org
- Жабінкаўскі раён (рас.), Глёбус Беларусі
- Афіцыйная старонка Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэту
- Жабінкаўскі раён
|
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |