Ксёнж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
замак
Ксёнж
польск. Książ, ням. Fürstenstein
Castle Fürstenstein.JPG
Краіна Польшча
Месцазнаходжаньне Валбжыху
Каардынаты 50°50′31″ пн. ш. 16°17′32″ у. д. / 50.84194° пн. ш. 16.29222° у. д. / 50.84194; 16.29222Каардынаты: 50°50′31″ пн. ш. 16°17′32″ у. д. / 50.84194° пн. ш. 16.29222° у. д. / 50.84194; 16.29222
Архітэктурны стыль Гатычная архітэктура, архітэктура барока[d] і Ракако
Дата заснаваньня XIII ст.
Будаўніцтва XIII ст.—???
Статус object on the Polish cultural heritage register[d]
Стан аднаўляецца
Сайт http://www.en.ksiaz.walbrzych.pl/
Ксёнж на мапе Польшчы
Ксёнж
Ксёнж
Ксёнж
Commons-logo.svg Ксёнж на Вікісховішчы

Ксёнж (па-польску: Książ) або Фюрстэнштайн (па-нямецку: Fürstenstein) — найбуйнейшы замак Сылезіі і трэці па велічыні ў Польшчы пасьля Мальбарку і Вавэлю. Знаходзіцца на ахоўнай прыроднай тэрыторыі непадалёк ад Валбжыху.

У XIII—XIV стагодзьдзях замак служыў рэзцдэнцыяй князёў сьвідніцка-яварскіх з дому дынастыі Пястаў. Яго будаўніком лічыцца Болька I Суровы (кіраваў у 1287—1301). 30-мэтровы данжон і сярэдневяковыя часткі замку ўзьведзены ў другой палове XIV стагодзьдзя. У 1392 г. адышоў да багемскай кароны, у 1428—1429 гадах заняты гусітамі.

З 1509 г. да канца Другой сусьветнай вайны замкам валодаў графскі род Хохбэргаў, які ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя таксама атрымаў у спадчыну ад Асканіяў правы на княства Пшчыньскае (герцагства Плес). У другой палове XVI стагодзьдзя Хохбэргі абнавілі замак у адпаведнасьці з мастацкімі густамі эпохі Адраджэньня.

У 1671—1688 гадах Фюрстэнштайн быў адноўлены пасьля Трыццацігадовай вайны. Італьянскі дойлід Антоніа Дамэніка Росі перабудоўвае паўднёвае крыло ў стылі барока. На працягу XVIII ст. амаль усе інтэр’еры былі пераабсталяваны ў стылях барока і ракако.

У час Другой сусьветнай вайны нямецкае камандаваньне ўключыла замак у праект «Волат» (Riese), які прадугледжваў перанос нямецкіх прамысловых прадпрыемстваў пад зямлю. Многія інтэр’еры замка былі страчаны, а пад ім былі выкапаныя два паверхі (на ўзроўні 15 і 53 мэтраў пад узроўнем падлогі, адпаведна).

Улады сацыялістычнай Польшчы разьмяшчалі ў замку розныя канторы. У цяперашні час Ксёнж зьяўляецца «гваздом» турыстычнага маршруту «Замкі Пястаў». Ідзе паступовае аднаўленьне парку і інтэр’ераў.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ксёнжсховішча мультымэдыйных матэрыялаў