Гофэнгайм (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гофэнгайм
Logo TSG Hoffenheim.svg
Поўная назва Turn- und Sportgemeinschaft 1899 Hoffenheim e.V.
Заснаваны 1 ліпеня 1899
Горад Зынсгайм, Нямеччына
Стадыён Райн-Нэкар-Арэна
Умяшчальнасьць: 30 150
Галоўны трэнэр Юліян Нагельсман
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2017—2018 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Гофэнгайм» (па-нямецку: TSG 1899 Hoffenheim) — нямецкі футбольны клюб з гораду Зынсгайму (дакладней, з гарадзкога раёну Гофэнгайму). Заснаваны ў 1899 годзе. Нягледзячы на доўгую гісторыю, клюб толькі ў 2008 годзе ўпершыню прабіўся ў нямецкі найвышэйшы дывізіён. У 2007 годзе клюб вырашыў прыняць выкарыстаньне кароткай формы імені «1899 Hoffenheim» замест традыцыйнага «TSG Hoffenheim». Гуляўчы ў пятым па значнасьці дывізіёне Нямеччыны ў 2000 годзе, клюб здолеў прабіцца ў Бундэсьлігу ў 2008 годзе, дзякуючы фінансавай падтрымцы былога гульца клюбу й магната праграмнага забесьпячэньня Дытмара Гопа. Клюб прадстаўляе былую вёску Гофэнгайм, якая цяпер зьяўляецца раёнам гораду Зынсгайм у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольны клюб «Гофэнгайм-1899» быў заснаваны 1 ліпеня 1899 году як спартовае таварыства, якое аб’ядноўвала некалькі відаў спорту: гімнастыку, валейбол, барацьбу і іншыя. Футбол таксама быў прадстаўлены ў дадзеным таварыстве, але доўгі час ня быў на вядучых ролях. Футбольная каманда на працягу цэлага стагодзьдзя выступала ў ніжэйшых аматарскіх лігах. Да 1989 году клюб гуляў у Бэцырксьлігзе, у сёмым дывізіёне ў тагачасным нямецкім футболе. У сэзоне 1988—1989 гадоў заняў апошняе месца ў сёмым дывізіёне й вылецеў у Крайсклясэ A.

Пасьля вылету ў найніжэйшую лігу, мільярдэр Дытмар Гоп, які сам у юнацтве гуляў за «Гофэнгайм», пачаў спансаваць клюб. Спачатку ён вылучыў 10 тысячаў нямецкіх марак на новыя мячы й трэніравальнае абсталяваньне. У сэзоне 1989—1990 гадоў клюб перамог у турніры Крайсклясэ й вярнуўся ў Бэцырксьлігу, у якой на наступны сэзон таксама заняў першае месца. У 1990—1996 гадох «Гофэнгайм» гуляў у Ляндэсьлізе, у шостым па значнасьці нямецкім дывізіёне, у 1996 годзе клюб здолеў пераммагчы й у гэтай лізе, пяройдучы ў Фэрбандсьлігу. У 2000 годзе «Гофээнгайм» перамог у Фэрбандсьлізе, перайшоўшы ў Обэрлігу, дзе ў першым жа сэзоне заняў першае месца.

За два сэзоны, з 1999 па 2001 гады, клюб падняўся з раённай лігі ў рэгіянальную лігу, аналяг другога дывізіёну. Такім чынам, у сэзоне 2001—2002 гадоў клюб дабраўся да трэцяга дывізіёну — Рэгіёнальлігі, наперадзе якой у Нямеччыне знаходзяцца толькі абедзьве Бундэсьлігі. У сэзоне 2001—2002 клюб заняў 13 месца ў Рэгіёнальлізе, у сэзонах 2002—2003 і 2003—2004 гадоў клюб заняў 5 масца, у 2004—2005 — сёмае, а ў 2005—2006 — чацьвертае. У сэзоне 2002—2003 гадоў «Гофэнгайм» упершыню пасьпяхова кваліфікаваўся ў Кубак Нямеччыны. Перамогшы «Гройтэр Фюрт» на стадыі 1/32 фіналу (4:1), яны былі спыненыя «Кёльнам» матчы 1/16 фіналу (1:5).

Сэзон 2003—2004 гадоў пра вясковы клюб пад мэцэнацтвам мільярдэра даведалася ўся Нямеччына: у Кубку Нямеччыны «Гофэнгайм» абыграў «Айнтрахт» з Трыру (4:3), «Карльсруэ» (4:0) й левэркузэнскі «Баер» (3:2 — першы афіцыйны матч гафэнгаймцаў супраць прадстаўніка Бундэсьлігі) і дабраўся да чвэрцьфіналу, у якім саступіў «Любэку» (0:1).

У сэзоне 2006—2007 гадоў, зьдзейсьніўшы магутны рывок у другім крузе чэмпіянату, «Гофэнгайм» заняў другое месца ў Рэгіёнальлізе й перайшоў у Другую Бундэсьлігу. Выхад у лігу вышэй прывёў да таго, што клюбу спатрэбіўся новы стадыён, бо стары «Стадыён імя Дытмара Гопа» быў разьлічаны толькі на 6 тысячаў гледачоў. Першую палову сэзона 2008—2009 клюб правёў на стадыёне ў Мангайме. З другой паловы сэзону 2008—2009 гадоў «Гофэнгайм» гуляў на новым стадыёне «Райн-Нэкар-Арэна» ў Зынсгайме, які разьлічаны на 30 000 гледачоў.

Сэзон 2007—2008 гадоў прайшоў для «Гофэнгайму» вельмі ўдала: другое месца ў Другой Бундэсьлізе й пераход у найвышэйшы дывізіён нямецкага футболу; чвэрцьфінал у Кубку Нямеччыны. У гэтым сэзоне быў усталяваны рэкорд Другі Бундэсьлігі па суме за трансфэр футбаліста: Эдуарду быў набыты за 8 мільёнаў эўра. Усяго сума, укладзеная Гопам у клюб з 1989 году, ацэньваецца ў 150—200 мільёнаў эўра.

Пасьля 18 тураў у Бундэсьлізе 2008—2009 гадоў практычна з пачатку чэмпіянату займала месца на вяршыні турнірнай табліцы, нападнік клюбу басьніец Ведад Ібішэвіч узначальваў сьпіс бамбардзіраў чэмпіянату, каманда сэнсацыйна заняла 1 месца й стала «восеньскім чэмпіёнам». Пасьля зімы ў камандзе пачаўся спад. У выніку ў свой дэбютны сэзон «Гофэнгайм» заняў 7 месца.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 31 жніўня 2018 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Олівэр Баўман 1990
2 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Джошуа Брэнэт 1994
3 Сьцяг Чэхіі Аб Павал Кадэржабэк 1992
4 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Эрмін Бічакчыч 1990
6 Сьцяг Нарвэгіі ПА Говард Нортвэйт 1990
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Люкас Руп 1991
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Дэніс Гайгер 1998
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Рыс Нэлсан 1999
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Керэм Дэмірбай 1993
11 Сьцяг Аўстрыі ПА Флёрыян Грыліч 1995
13 Сьцяг Нямеччыны ПА Леанарда Бітэнкурт 1993
15 Сьцяг Ганы Аб Касым Нугу 1995
16 Сьцяг Нямеччыны Аб Ніка Шульц 1993
17 Сьцяг Швайцарыі ПА Стывэн Цубэр 1991
18 Сьцяг Нямеччыны ПА Надым Аміры 1996
19 Сьцяг Альжыру Нап Ісгак Бэльфадыль 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Нямеччыны Аб Бэньямін Гюбнэр 1989
22 Сьцяг Нямеччыны ПА Кевін Фогт 1991
23 Сьцяг Бразыліі ПА Фэліпэ Пірэс 1995
24 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Юстын Гоогма 1998
25 Сьцяг Нямеччыны Аб Кевін Акпогума 1995
26 Сьцяг Нямеччыны Нап Давід Ота 1999
27 Сьцяг Харватыі Нап Андрэй Крамарыч 1991
28 Сьцяг Вугоршчыны Нап Адам Салаі 1987
32 Сьцяг Італіі ПА Вінчэнца Грыфа 1993
33 Сьцяг Нямеччыны Бр Аляксандар Штольц 1983
34 Сьцяг Бразыліі Нап Жаэлінтан 1996
36 Сьцяг Швайцарыі Бр Грэгар Кобэль 1997
37 Сьцяг Нямеччыны ПА Робін Гак 1998
38 Сьцяг Аўстрыі Аб Штэфан Пош 1997
41 Сьцяг Нямеччыны Аб Альфонс Амадэ 1999
42 Сьцяг Аўстрыі ПА Крыштоф Баўмгартнэр 1999

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гофэнгайм (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў