Перайсьці да зьместу

Джон Брукс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джон Брукс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 студзеня 1993(1993-01-28)[1] (33 гады)
Рост 193 см
Вага 91 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гэрта
Нумар 25
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2014 Гэрта II[d] 37 (2)
2011—2017 Гэрта 119 (7)
2017—2022 Вольфсбург 126 (6)
2022—2023 Бэнфіка 2 (0)
2023—2024 Гофэнгайм 36 (2)
2024—4 Гэрта 0 (0)
Зборныя
2010—2011 ЗША (да 20)[d] 4 (0)
2011—2015 ЗША (да 23)[d] 2 (0)
2012 Нямеччына (да 20)[d] 1 (0)
2013—2021 ЗША 45 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 траўня 2024.

Джон Энтані Брукс (па-ангельску: John Anthony Brooks; нар. 28 студзеня 1993 году, Бэрлін, Нямеччына) — амэрыканскі футбаліст, абаронца нямецкага клюбу «Гэрта» і нацыянальнай зборнай ЗША.

Першыя крокі ў футболе Джон пачаў у клюбе з роднага гораду «Гэрта», за які дэбютаваў у 2011 годзе спачатку ў складзе другой каманды клюбу «Гэрта-2». У сэзоне 2012—2013 гадоў, калі «Гэрта» гуляла ў другой Бундэсьлізе Джон дэбютаваў у асноўнай камандзе клюбу. 10 жніўня 2013 году пасьля вяртаньня бэрлінскага клюбу да эліты дэбютаваў у Бундэсьлізе матчам супраць «Айнтрахту».

У ліпені 2013 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай ЗША матчам супраць зборнай Босьніі і Герцагавіны. На чэмпіянаце сьвету 2014 году ў Бразыліі быў уключаны ў сьпіс 23 гульцоў і ў першым жа матчы супраць зборнай Ганы забіў пераможны мяч, гульня скончылася зь лікам 2:1 на карысьць амэрыканцаў.

  1. John Anthony Brooks // Transfermarkt (мн.) — 2000.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]