Перайсьці да зьместу

Грыша Прэмэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грыша Прэмэль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 студзеня 1995(1995-01-09)[1] (30 гадоў)
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гофэнгайм
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2015 Гофэнгайм II[d] 24 (5)
2015—2017 Карльсруэ 44 (2)
2017—2022 Уніён Бэрлін 123 (19)
2022—4 Гофэнгайм 48 (5)
Зборныя
2015—2016 Нямеччына (да 20)[d] 15 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
31 жніўня 2024.

Гры́ша Прэ́мэль (па-нямецку: Grischa Prömel; нар. 9 студзеня 1995 году) — нямецкі футбаліст, паўабаронца клюбу «Гофэнгайм».

Прэмэль пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў «Карльсруэ», калі далучыўся да гэтага клюбу з другой каманды «Гофэнгайму» ў 2015 годзе. У чэрвені 2017 году, згуляўшы больш за 40 матчаў у кашулі клюбу, Прэмэль зышоў з «Карльсруэ» пасьля таго, як каманда пазбавілася месца ў Бундэсьлізе 2. Неўзабаве склаў трохгадовую дамову з сталічным «Уніёнам»[2]. Ужо ў другім матчы за бэрлінскі клюб быў выдалены праз наўпроставую чырвоную картку ў канцы сустрэчы зь «Нюрнбэргам», што прывяло да дыскваліфікацыі ажно на два матчы[3].

1 ліпеня 2022 году паўабаронца вярнуўся ў «Гофэнгайм» як вольны агент[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]