Перайсьці да зьместу

Ёргас Самарас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Георгіёс Самарас»)
Ёргас Самарас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 лютага 1985(1985-02-21)[1][2][3] (40 гадоў)
Рост 192 см
Вага 86 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2006 Гээрэнвээн 88 (25)
2006—2008 Манчэстэр Сіці 54 (8)
2008 Сэлтык 16 (5)
2008—2014 Сэлтык 156 (48)
2014—2015 Ўэст Бромўіч Альбіён 5 (0)
2015 Аль-Гіляль 5 (0)
2016 Раё ОКС[d] 24 (2)
2017 Рэал Сарагоса 7 (0)
2017—2018 Самсунспор 25 (2)
Зборныя
2004—2006 Грэцыя (да 21)[d] 5 (0)
2006—2014 Грэцыя 81 (9)

Ёргас Самарас (па-грэцку: Γιώργος Σαμαράς; нар. 21 лютага 1985 году, Іракліён, Грэцыя) — грэцкі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Самарас пераехаў у Нідэрлянды разам са сваім бацькам, Ёанісам Самарасам, былым прафэсійным футбалістам, ва ўзросьце 16 гадоў, падпісаўшы кантракт з «Гээрэнвээнам». Упершыню дэбютаваў у сэзоне 2003—2004 гадоў, выступаў у дзесяці матчах. За гэтым рушылі ўсьлед два пасьпяховых сэзоны ў чэмпіянаце Нідэрляндаў, пасьля чаго на нападніка зьвярнулі ўвагу скаўты некаторых клюбаў ангельскай Прэм’ер-Лігі. Пасьля цікавасьці з боку «Арсэналу»[4], Ёргас усё ж стаў гульцом «Манчэстэр Сіці» за 6 мільёнаў фунтаў.

Ягоны дэбют у «Манчэстэр Сіці» адбыўся, калі ён выйшаў на замену ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», і адкрыў лік галам у сэзоне 2005—2006 гадоў ангельскай Прэм’ер-Лігі 12 лютага 2006 году супраць «Чарлтана», у якім яго каманда сьвяткавала перамогу зь лікам 3:2. Але ангельскія часы выступаў Самарас нельга лічыць удалымі, амаль адразу рушыў спад у гульні грэцкага футбаліста.

28 студзеня 2008 году нападнік быў аддадзены ў арэнду «Сэлтыку» да канца сэзону. Адна з прычынаў таго, чыму ён прыняў прапанову «Сэлтыка» была магчымасьць быць зайграным, каб лепш падрыхтавацца да выступленьня нацыянальнай зборнай Грэцыі на чэмпіянаце Эўропы 2008 году. Самарас забіў у сваім дэбютным матчы за «кельтаў», а ягоная новая каманда перамагла «Кілмарнок» у матчы Кубка Шатляндыі зь лікам 5:1.

22 жніўня 2014 году Самарас на правах вольнага агента перайшоў у клюб «Ўэст Бромўіч Альбіён», падпісаўшы кантракт на два гады[5]. Аднак ужо праз паўсэзону напачатку 2015 году зьехаў у саудаўскі клюб «Аль-Гіляль».

Самарас мог гуляць за зборную Аўстраліі, бо ягоны бацька Ёаніса Самарас нарадзіўся ў Мэльбурне, але затым пераехаў у Грэцыю ва ўзросьце 13 гадоў і пасьпяхова выступаў за «Панатынаікос» і нацыянальную каманду. Ягоны дзед, таксама Ёргас, быў адным з заснавальнікаў футбольнага клюбу «Саўт Мэльбурн»[6].

Аднак Самарас абраў зборную Грэцыі. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай каманды ўсяго празь сем дзён пасьля свайго 21 дня нараджэньня 28 лютага 2006 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Беларусі і забіў адзіны гол у матчы[7].

Сэлтык:

Галы за зборную

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Нумар голу Дата Месца правядзеньня гульні Супраціўнік Лік Вынік Спаборніцтва
1. 28 лютага 2006 Лімасол, Кіпр Сьцяг Беларусі Беларусь 1:0 Перамога Таварыская сустрэча
2. 1 сакавіка 2006 Нікасія, Кіпр Сьцяг Казахстану Казахстан 2:0 Перамога Таварыская сустрэча
3. 11 кастрычніка 2006 Зэніца, Босьнія і Герцагавіна Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Босьнія і Герцагавіна 4:0 Перамога Адбор да Чэмпіянату Эўропы 2008 году
4. 1 красавіка 2009 Іракліян, Грэцыя Сьцяг Ізраілю Ізраіль 2:1 Перамога Адбор да Чэмпіянату сьвету 2010 году
5. 10 кастрычніка 2009 Атэны, Грэцыя Сьцяг Латвіі Латвія 5:2 Перамога Адбор да Чэмпіянату сьвету 2010 году
6. 17 лістапада 2010 Вена, Аўстрыя Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя 2:1 Перамога Таварыская сустрэча
7. 7 кастрычніка 2011 Пірэй, Грэцыя Сьцяг Харватыі Харватыя 2:0 Перамога Адбор да Чэмпіянату Эўропы 2012 году
8. 22 чэрвеня 2012 Гданьск, Польшча Сьцяг Нямеччыны Нямеччына 2:4 Параза Чэмпіянат Эўропы 2012 году
9. 24 чэрвеня 2014 Фарталеза, Бразылія Сьцяг Кот д’Івуару Кот д’Івуар 2:1 Перамога Чэмпіянат сьвету 2014 году
  1. ^ а б в Georgios Samaras // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Georgios Samaras // FBref (анг.)
  3. ^ а б в Giorgios Samaras // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Arsenal show interest in Samaras BBC
  5. ^ Georgios Samaras: West Brom sign striker on a free transfer. BBC Sport
  6. ^ who slipped the net. Australian article
  7. ^ Greece owe it to Samaras on debut CNN

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]