Костас Халькіяс
| Костас Халькіяс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 траўня 1974[1][2][3] (51 год) | |
| Рост | 199 см | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1995—1996 | Панатынаікос | 0 (0) |
| 1996—1998 | → Апалён Сьмірніс | 59 (0) |
| 1998—2001 | Панатынаікос | 10 (0) |
| 1999 | → Апалён Сьмірніс | 16 (0) |
| 2001—2003 | → Іракліс Тэсалёнікі | 52 (0) |
| 2003—2005 | Панатынаікос | 21 (0) |
| 2005—2006 | Портсмут | 5 (0) |
| 2006 | Рэал Мурсія[d] | 2 (0) |
| 2006—2008 | Арыс Тэсалёнікі | 51 (0) |
| 2008—2012 | ПАОК | 85 (0) |
| Зборныя | ||
| 2001—2012 | Грэцыя | 32 (0) |
Ко́стас Халькія́с (па-грэцку: Κώστας Χαλκιάς; нар. 30 траўня 1974 году, Лярыса, Грэцыя) — былы грэцкі футбаліст. Выступаў у якасьці брамніка. Правёў 32 сустрэчы ў складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прафэсійную кар’еру пачаў у 1995 годзе ў атэнскім клюбе «Панатынаікос», у 1996 годзе перайшоў у склад клюбу «Апалён» зь Сьмірні. У 1998 годзе Костас вярнуўся ў склад «Панатынаікоса»[4], затым з 2001 году адгуляў два сэзоны ў клюбе «Іракліс», пасьля чаго ў 2003 годзе зноўку вярнуўся ў «Панатынаікос». У 2005 годзе згуляў 5 матчаў за «Портсмут»[5], а ў 2006 годзе пераехаў у Гішпанію ў клюб «Рэал» Мурсія, за які, аднак, не згуляў ніводнага матчу. Улетку таго жа 2006 году перайшоў у «Арыс», а 28 траўня 2008 году заключыў двухгадовы кантракт з клюбам ПАОК, за які й працягваў гуляць да сканчэньня кар’еры.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2002 году гуляў у складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі, разам зь ёй станавіўся чэмпіёнам Эўропы 2004 году. На чэмпіянаце Эўропы 2012 году зьяўляўся самым старых гульцом сярод усіх заяўленых камандаў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Панатынаікос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2004
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2004
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грэцыя:
- Чэмпіён Эўропы: 2004
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Konstantinos Chalkias // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Kostas Chalkias // FBref (анг.)
- ^ а б в KOSTAS CHALKIAS // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ «Εγγύηση τα "δικά" του παιδιά». Athlitiki Echo.
- ^ «Goalkeeper Chalkias leaves Pompey». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Профіль на сайце weltfussball.de
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk