Грыгорыс Макас
| Грыгорыс Макас | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 студзеня 1987[1][2] (39 гадоў) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2009 | Паніёніяс | 130 (5) |
| 2009—2012 | АЕК Атэны | 75 (2) |
| 2009—2012 | АЕК Афіны[d] | 62 (1) |
| 2012—2013 | Мюнхэн-1860 | 11 (0) |
| 2013—2015 | Анартосіс Фамагуста | 51 (1) |
| 2015—2017 | Панэталікос | 52 (3) |
| 2018 | Трыкаля[d] | 19 (0) |
| 2018—2019 | Калітэя[d] | 7 (0) |
| 2019—2020 | Калямата[d] | 10 (1) |
| Зборныя | ||
| 2006—2008 | Грэцыя (да 21)[d] | 17 (3) |
| 2008—2012 | Грэцыя | 13 (0) |
Грыгорыс Макас (па-грэцку: Γρηγόρης Μάκος; нар. 18 студзеня 1987 году, Атэны, Грэцыя) — колішні грэцкі футбаліст, паўабаронца. Таксама былы гулец нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Паніёніс»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Грыгорыс зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюбу «Паніёніяс». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2003 годзе ў асноўным складзе таго ж клюбу, у якім правёў шэсьць сэзонаў, прыняўшы ўдзел у 130 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Паніёніясу», Макас быў асноўным гульцом каманды.
АЕК
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да складу клюбу АЕК далучыўся ў 2009 годзе. У новым клюбе таксама паступова стаў асноўным гульцом паўабароны каманды.
«Мюнхэн-1860»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 ліпеня 2012 году Макас падпісаў на 2 гады кантракт зь нямецкім клюбам «Мюнхэн-1860». Сума трансфэру, як лічыцца, склала 465 тысячаў эўра[3].
«Анартосіс»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]5 ліпеня 2013 году Грыгорыс падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам «Анартосіс»[4].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Макас быў прызваны ў склад зборнай Грэцыі 1 лютага 2008 году й дэбютаваў 5 лютага 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Чэхіі[5], сваю другую гульню за нацыянальную зборную правёў 19 траўня 2008 году ў гульні супраць зборнай Кіпру[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]АЕК:
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Grigoris Makos // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ GRIGORIOS MAKOS // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ «Makos signs for 1860». bundesliga.de.
- ↑ Κυριος ο Γρηγόρης Μάκος. anorthosis.com.
- ↑ Greece beat Czech Republic 1–0. sportingreece.com.
- ↑ Greece vs. Cyprus (Fulltime Report). greece.worldcupblog.org.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце АЕК Атэны
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Профіль на сайце footballdatabase.eu
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Грэцыі
- Футбалісты клюбу «Паніёніяс» Нэа-Сьмірні
- Футбалісты клюбу АЕК Атэны
- Футбалісты клюбу «Мюнхэн-1860»
- Футбалісты клюбу «Анартосіс» Фамагуста
- Футбалісты клюбу «Панэталікос» Агрыніён
- Футбалісты клюбу «Калітэя»
- Футбалісты зборнай Грэцыі
- Грэцкія футбалісты