Канстантынас Кацураніс
| Канстантынас Кацураніс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 21 чэрвеня 1979[1][2][3][…] (46 гадоў) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1996—2002 | Панахаікі[d] | 123 (14) |
| 2002—2006 | АЕК Атэны | 110 (29) |
| 2002—2006 | АЕК Афіны[d] | 110 (30) |
| 2006—2009 | Бэнфіка | 80 (10) |
| 2009—2012 | Панатынаікос | 88 (18) |
| 2012—2014 | ПАОК | 47 (6) |
| 2014 | Пуна Сіці[d] | 14 (4) |
| 2014—2015 | Атромітас | 22 (3) |
| 2015 | Гайдэлбэрг Юнайтэд[d] | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2000—2002 | Грэцыя (да 21)[d] | 22 (1) |
| 2002—2015 | Грэцыя | 116 (10) |
Канстантынас Кацураніс (па-грэцку: Κωνσταντίνος Κατσουράνης; нар. 21 чэрвеня 1979 году, Патры, Грэцыя) — грэцкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Панахаікі»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сэзоне 1996—1997 гадоў ва ўзросьце 17 гадоў Кацураніс дэбютаваў у грэцкім чэмпіянаце ў клюбе «Панахаікі» са свайго роднага гораду Патры. У гэтай камандзе ён правёў шэсьць гадоў, і пачынаючы з трэцяга па ліку сэзону быў гульцом асноўнага складу.
АЕК
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Калі ягоны кантракт з «Панахаікі» мінуў, Кацураніс вырашыў, што прыйшоў час перабрацца ў больш прэстыжны клюб. Ён пачаў перамовы аб пераходзе ў «Панатынаікос». Аднак партугальскі трэнэр клюбу Фэрнанду Сантуш, ягоны будучы трэнэр у АЕКу й «Бэнфіцы», а ў той час працаваў у «Панатынаікосе», палічыў за лепшае заключыць кантракт са сваім суайчыннікам Карлушам Шаінью, знаёмым трэнэру па ранейшай працы ў «Порту», трансфэр Кацураніса ў гэты клюб быў сарваны. Затым да футбалісту праявіў цікавасьць іншы грэцкі гранд — «Алімпіякос». Перамовы зь віцэ-прэзыдэнтам клюбу Георгіёсам Люварысам набліжаліся да пасьпяховага завяршэньня, калі Люварыс папрасіў Кацураніса адкласьці прыняцьце канчатковага рашэньня да вяртаньня зь дзелавой паездкі ў ЗША прэзыдэнта клюбу Сакратыса Кокаліса. Сытуацыяй скарыстаўся тагачасны прэзыдэнт атэнскага АЕКу Хрысастомас Псаміядыс і пераканаў паўабаронцу падпісаць трохгадовы кантракт з АЕКам.
Выходзячы спачатку на замену, Кацураніс паказваў уражальную гульню й неўзабаве стаў важнай часткай свайго новага клюбу. Ён працягваў прагрэсаваць і хутка стаў адным зь вядучых гульцоў асновы.
«Бэнфіка»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кацураніс падпісаў чатырохгадовы кантракт з партугальскім клюбам 23 чэрвеня 2006 году. Годам раней у «Бэнфіцы» апынуўся іншы грэцкі футбаліст — Георгіёс Карагуніс. У першым у ягонай кар’еры дэрбі з «Порту» Кацураніс ударам галавой пасьля розыгрышу кутавага ўдару адкрыў лік сваім забітым мячам, неўзабаве ў адным з матчаў лігі ён забіў другі гол за «Бэнфіку». Ён хутка стаў ключавым для каманды гульцом, забіў некалькі важных галоў і ў некаторых матчах быў капітанам каманды.
«Панатынаікос»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кацураніс падпісаў чатырохгадовы кантракт з грэцкім шматгадовым чэмпіёнам «Панатынаікосам», за які хваляваўся зь дзяцінства, 1 ліпеня 2009 году[4].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кацураніс дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Грэцыі 20 жніўня 2003 году ў матчы супраць зборнай Швэцыі. Свой першы гол за зборную ён правёў у браму каманды Казахстану ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2006 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Бэнфіка»
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2009
«Панатынаікос»
- Чэмпіён Грэцыі: 2010
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2010
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Грэцыя
- Чэмпіён Эўропы: 2004
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Konstantinos Katsouranis // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Kostas Katsouranis // FBref (анг.)
- ↑ KOSTAS KATSOURANIS // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Official: Kostas Katsouranis Joins Panathinaikos From Benfica. goal.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Бэнфікі»
- Профіль на сайце National Football Teams
- Профіль на сайце Weltfussball