Яніс Фэтфацыдыс
Яніс Фэтфацыдыс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 сьнежня 1990[1][2][3] (31 год)
| |
Рост | 164 см | |
Вага | 64 кг | |
Пазыцыя | ўінгер | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Эль-Хаўр | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2013 2013—2015 2015 2015—2018 2018—2019 2019—2020 2020— |
Алімпіякос Пірэй Джэноа → К’ева (арэнда) Аль-Аглі Алімпіякос Пірэй Арыс Тэсалёнікі Эль-Хаўр |
53 (5) 35 (4) 4 (0) 67 (15) 9 (1) 45 (7) 35 (10) |
Зборныя | ||
2010— | Грэцыя | 27 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Я́ніс Фэтфацы́дыс (па-грэцку: Ιωάννης Φετφατζίδης; нарадзіўся 21 сьнежня 1990 году, Драма, Грэцыя) — грэцкі футбаліст, атакуючы паўабаронца катарскага клюбу «Эль-Хаўр» і нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фэтфацыдыс дэбютаваў за пірэйскі «Алімпіякос» у грэцкім чэмпіянаце ў сэзоне 2009—2010 гадоў 31 кастрычніка 2009 году ў матчы супраць каманды «Атромітас», які скончыўся перамогай пірэйцаў. 4 лістапада таго ж году Яніс згуляў за «Алімпіякос» і ў Лізе чэмпіёнаў супраць каманды «Стандард» (Льеж), замяніўшы на 39-й хвіліне гульні Лючана Галецьці.
У пачатку верасьня 2010 году Яніс падоўжыў свой кантракт з клюбам да 2015 году з павышэньнем заробнай платы й коштам выкупу кантракту ў 12,5 млн эўра[4].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За нацыянальную зборную Грэцыі дэбютаваў у матчы адборачнага раўнду да чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборнай Латвіі 8 кастрычніка 2010 году, зьмяніўшы на 82-й хвіліне Сатырыса Нініса.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Алімпіякос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2012, 2013
«Аль-Аглі»:
- Чэмпіён Саудаўскай Арабіі: 2016
- Уладальнік Кубка караля Саудаўскай Арабіі: 2016
- Уладальнік Супэркубка Саудаўскай Арабіі: 2016
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Giannis Fetfatzidis // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б IOANNIS FETFATZIDIS // Base de Datos del Futbol Argentino (гішп.)
- ^ а б Ioannis Fetfatzidis // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ «Κλείδωσε» Φετφατζίδη!. Champions Day