Хасэ Алебас
| Хасэ Алебас | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 чэрвеня 1984[1][2][3] (42 гады) | |
| Рост | 184 см | |
| Вага | 74 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца, абаронца, задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2006 | Вікторыя Каль[d] | 33 (15) |
| 2006—2009 | Мюнхэн-1860 II[d] | 47 (12) |
| 2007—2010 | Мюнхэн-1860 | 74 (7) |
| 2010—2014 | Алімпіякос Пірэй | 94 (9) |
| 2014—2015 | Рома | 24 (1) |
| 2015—2020 | Ўотфард | 114 (5) |
| 2020—2021 | Алімпіякос Пірэй | 22 (0) |
| 2021 | Баварыя Альцэнаў[d] | 11 (2) |
| Зборныя | ||
| 2011—2016 | Грэцыя | 38 (1) |
Ёсіф «Хасэ» Алебас (па-гішпанску: José Holebas, па-грэцку: Ιωσήφ Χολέβας; нар. 27 чэрвеня 1984 году, Ашафэнбург, Нямеччына) — колішні грэцкі футбаліст уругвайскага паходжаньня, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хасэ зьяўляецца ўраджэнцам нямецкага гораду Ашафэнбург, ён навучаўся футболу ў школах аматарскіх клюбаў Нямеччыны. У 2002 годзе быў прыняты ў акадэмію «Мюнхэну-1860», выступаў у асноўным і рэзэрвовым складах каманды ня толькі на пазыцыі левага абаронцы, але й нават на пазыцыі нападніка.
«Алімпіякос»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эвальд Лінэн, настаўнік Алебаса, перайшоў разам са сваім выхаванцам у грэцкі «Алімпіякос» у 2010 годзе пасьля разрыву кантракту зь «Мюнхэнам-1860». За Алебаса грэкі заплацілі паўмільёну эўра плюс 200 тысячаў эўра авансу. Гулец падпісаў кантракт з клюбам на тры гады, абавязваючыся атрымліваць штогод ня менш за 200 тысяч эўра з надбаўкай у памеры 20%. Дэбют прыйшоўся ў матчы супраць альбанскага клюбу «Бэса» ў Лізе Эўропы, які скончыўся перамогай грэкаў зь лікам 5:0.
«Рома»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]30 жніўня 2014 году Алебас афіцыйна стаў гульцом «Ромы», якая выклала за футбаліста 1 млн эўра і магчымую суму ў 500 тысячаў эўра як бонусы. Хасэ падпісаў з камандай кантракт на 3 гады.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Атрымаўшы грамадзянства Грэцыі ў 2010 годзе, Алебас стаў кандыдатам у зборную гэтай краіны па футболе. Трэнэр Фэрнанду Сантуш выклікаў гульца на матчы супраць зборных Расеі й Румыніі, і Хасэ дэбютаваў 11 лістапада 2011 году ў матчы супраць зборнай Расеі, які скончыўся зь лікам 1:1.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Алімпіякос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2011, 2012, 2013, 2014, 2021
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2012, 2013
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бацька Алебаса зьяўляецца этнічынм грэкам, маці — уругвайка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ José Holebas // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ JOSE HOLEBAS // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ José Holebas // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Мюнхэн-1860»
- Профіль на сайце fussballdaten.de