Перайсьці да зьместу

Сатырыс Нініс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сатырыс Нініс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 красавіка 1990(1990-04-03)[1][2][3] (35 гадоў)
Рост 173 см
Вага 70 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2012 Панатынаікос 100 (11)
2012—2014 Парма 14 (0)
2013—2014 ПАОК 12 (0)
2014—2016 Панатынаікос 23 (0)
2016—2017 Шарлеруа 27 (4)
2017 Мэхэлен 2 (0)
2017—2018 Макабі Пэтах-Тыква 7 (0)
2018—2019 Гапаэль Ашкелён 21 (4)
2020—2022 Воляс[d] 40 (1)
2023 ПАС Яніна 9 (0)
2023—2024 АЭ Кіфісія[d] 9 (1)
Зборныя
2006—2008 Грэцыя (да 19)[d] 13 (2)
2008—2010 Грэцыя (да 21)[d] 3 (1)
2008—2015 Грэцыя 33 (3)

Саты́рыс Ні́ніс (па-грэцку: Σωτήρης Νίνης; нар. 3 красавіка 1990 году, Хімара, Альбанія) — грэцкі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Нініс пачаў кар’еру ў футбольнай акадэміі «Панатынаікос». За некалькі гадоў, якія ён правёў там, паўабаронца стаў неад’емнай часткай моладзевага складу клюбу. У выніку, 22 сьнежня 2006 году кіраўніцтва «Панатынаікоса» прапанавала Нінісу 5-гадовы кантракт. Аднак толькі праз два тыдні, 7 студзеня 2007 году, галоўны трэнэр грэцкага клюбу Віктар Муньяс уключыў Сатырыса ў стартавы склад клюбу на матч з «Эгалео».

Сэзон 2007—2008 гадоў быў азмрочаны траўмамі. У стартавым матчы супраць «Алімпіякосу» Нініс атрымаў траўму і выбыў на 3 месяцы. Ён вярнуўся ў строй у сьнежні. Рэшту сэзону «Панатынаікос» праводзіў безь яго. Гэтае рашэньне галоўнага трэнэра клюбу Жузэ Пэзэйру падвергнулася рэзкай крытыцы з боку заўзятараў.

Сэзон 2008—2009 гадоў для Сатырыса пачаўся добра. Новы галоўны трэнэр клюбу Гэнк тэн Катэ паказаў сваю веру ў маладога гульца, выпускаючы яго ў кожным матчы ў перадсэзонных матчах. 11 жніўня 2008 году Сатырыс быў абраны віцэ-капітанам клюбу, разам з Дымітрысам Сальпінгідысам і Жылбэрту Сылвам. 23 верасьня 2008 году Нініс працягнуў кантракт з «Панатынаікосам» яшчэ на 4 гады.

У сакавіку 2012 году Нініс падпісаў кантракт з «Пармай»[4].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нініс афіцыйна вызываўся ў зборную Грэцыі трэнэрам Ота Рэгагелем 16 траўня 2008 году ў гульні супраць зборнай Кіпру 19 траўня[5].

«Панатынаікос»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]