Прэм’ер-ліга чэмпіянату Шатляндыі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Шатляндзкая Прэм’ер-Ліга»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Прэм’ер-ліга чэмпіянату Шатляндыі па футболе
Clydesdale premier league.PNG
Краіна Шатляндыя
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1890
Колькасьць камандаў 12
Вылет у Чэмпіянат прафэсійнай лігі
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Шатляндыі, Кубак лігі Шатляндыі
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы
Дзейны чэмпіён Сэлтык — 49-ы тытул (2017—2018)
Найбольш пасьпяховы клюб Рэйнджарз — 54 тытулы
ТБ-партнэры Sky Sports, ESPN, BBC Scotland
Soccerball current event.svg Сэзон 2018—2019 гадоў

Прэм’ер-ліга (па-ангельску: Scottish Premiership, яшчэ вядомая як Ladbrokes Premiership) ― прафэсійная найвышэйшая футбольная ліга Шатляндыі, па ейных выніках вызначаецца чэмпіён Шатляндыі. Да 1997 году спаборніцтва мела назоў Шатляндзкая футбольная ліга й праводзілася з 1890 году.

На сакавік 2010 году Прэм’ер-ліга займала 16-е месца ў рэйтынгу УЭФА сярод эўрапейскіх лігаў. З 1998 году 18 клюбаў прымала ўдзел у розыгрышы Прэм’ер-лігі, але толькі дзьве каманды перамагалі ў спаборніцтве: «Рэйнджарз» і «Сэлтык».

У спаборніцтве прымаюць удзел 12 клюбаў, якія на першым этапе гуляюць паміж сабой у тры колы. А потым на другім этапе найлепшыя шэсьць клюбаў выяўляюць пераможцу, астатнія разьмяркоўваюць паміж сабой месцы з 7 па 12 (набраныя пункты на першым этапе захоўваюцца клюбам на другім). Клюб, які заняў апошняе месца, перамяшчаецца ў Чэмпіянат прафэсійнай лігі, пераможца якога займае месца таго, хто прайграў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]