Перайсьці да зьместу

Ганусішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ганушышкі»)
Ганусішкі
лац. Hanušiski
лет. Onuškis
Касьцёл
Касьцёл
Герб Ганусішкаў


Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Троцкі
Вышыня: 147 м н. у. м.
Насельніцтва: 519 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′10″ пн. ш. 24°35′30″ у. д. / 54.48611° пн. ш. 24.59167° у. д. / 54.48611; 24.59167Каардынаты: 54°29′10″ пн. ш. 24°35′30″ у. д. / 54.48611° пн. ш. 24.59167° у. д. / 54.48611; 24.59167
Ганусішкі на мапе Летувы
Ганусішкі
Ганусішкі
Ганусішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ганусішкі (лет. Onuškis) — мястэчка ў Летуве, на беразе Ганусішкаўскага возера. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 519 чалавек. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы захад ад Трокаў.

Ганусішкі — мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятых Апосталаў Піліпа і Якуба, помнік архітэктуры XIX ст.

Тапонім Ганусішкі — як і тапонімы Гадуцішкі і Германішкі — традыцыйна пісаўся празь неўласьцівае для летувіскай мовы Г (H). Ён утварыўся ад пашыранага сярод літоўскіх баяраў імя Ганус (Hanus)[1], якое мае германскае паходжаньне. Падобную этымалёгію, відаць, таксама мае назва вёскі Ганусаўшчыны каля Нясьвіжу. Тым часам назву вёскі Ганусіна каля Заслаўя выводзяць ад памяншальнай формы імя Ганна — Ганусі[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Ганусишки (1553 год)[6].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Ганусішкі датуецца 1503 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1511 годзе ў Ганусішках збудавалі першы касьцёл. У 1524 годзе тут заснавалі мястэчка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ганусішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У XIX ст. у мястэчку працавалі школа, вінакурня і млын.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ганусішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Ганусішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: 1879 год — 197 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 519 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Піліпа і Якуба (1829)
  1. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 147—150.
  2. ^ Сяргей Дубавец, Беларусь — гэта мова, Радыё Свабода, 8 ліпеня 2012 г.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
  7. ^ Wejssenhof J. Hanuszyszki // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 31.