Вомельна
Вомельна | |
трансьліт. Vomieĺna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Дубраўскі |
Насельніцтва: | 263 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222816 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°21′34″ пн. ш. 28°2′7″ у. д. / 53.35944° пн. ш. 28.03528° у. д.Каардынаты: 53°21′34″ пн. ш. 28°2′7″ у. д. / 53.35944° пн. ш. 28.03528° у. д. |
± Вомельна |
Во́мельна[1] (таксама сустракаецца О́мельна, Во́мелен, м. (каля Во́мелена)[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагодзьдзя. Населены пункт уваходзіў у склад Менскага павету Менскае ваяводзтва.
У пачатку XІX стагодзьдзя вядома як урочышча, уласнасьць Ратынскіх. Адміністрацыйны цэнтар Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1860 годзе пабудавана царква з дрэва. У 1879 годзе цэнтар праваслаўнага прыходу (1,3 тыс. вернікаў), пры царкве было папячыцельства. У 1886 годзе дзейнічала школа, праваслаўная царква, валасное праўленьне. У 1897 годзе дзейнічалі праваслаўная царква (больш за 1 тыс. прыхаджан), валасное праўленьне, народнае вучылішча, хлебезапасная крама, лаўка, пітны дом. У пачатку XX стагодзьдзя побач з вёскай узгадваецца маёнтак. Насельніцтва ў асноўным займалася земляробствам і жывёлагадоўляй.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1924—1939 гадах цэнтр Кнорынскага сельсавету, у 1939—1962 гадах цэнтар Варашылаўскага сельсавету.
У 1932 годзе да Вомельна была далучана в. Востраў. Вёска была ў Дубраўскім сельсавеце. На 1933 год працавалі калгас імя Кнорына, сталярная майстэрня, кузня.
З 1938 году вёска.
З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй. Падчас карнай апэрацыі «Півоня» у маі 1944 года, была спалена.
З 1932 году да 5 траўня 1962 году вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасьля у 1962—1965 гг — у складзе Сінчанскага сельсавету, у 1965—1972 гадах яго цэнтар. У 1972—1984 гадах цэнтар Амяльнянскага сельсавету.[2].
Паводле перапісу 1976 году — пасёлак.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1816 год — 38 двароў, 170 жыхароў
- 1886 год — 58 двароў, 372 жыхары
- 1897 год — 89 двароў, 552 жыхары
- пачатак XX ст. — 99 двароў, 688 жыхароў. Маёнтак — 1 двор, 61 жыхар
- 2002 год — 148 двароў, 355 жыхароў
- 2009 год — 263 чалавек[3]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юлія Хіраска — беларуская артыстка балету
- Віктар Барысевіч — беларускі вучоны-эканаміст
- Таіса Сушко — беларускі эканаміст, кандыдат эканамічных навук[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 5 траўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
- ^ http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar495566&strq=l_siz=20