Перайсьці да зьместу

Новы Ўборак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новы Ўборак
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Дубраўскі
Часавы пас
Каардынаты 53°27′49″ пн. ш. 28°09′44″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 523 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
СААТА 6244870051
Нумарны знак 5
Новы Ўборак на мапе Беларусі ±
Новы Ўборак
Новы Ўборак
Новы Ўборак
Новы Ўборак
Новы Ўборак
Новы Ўборак

Но́вы Ўбо́рак[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.

У 1917 годзе пасяленьне было вядома як урочышча Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.

У 1966 годзе да вёскі быў далучаны Пасёлак Сінчанскай МТС.

  • 1917 — 2 гаспадаркі, 11 жыхароў
  • 2002 год — 75 двароў, 558 жыхароў
  • 2009 год — 523 чалавекі[2]
  • Сядзібна-паркавы ансамбаль «Вілень». Палац пабудаваны на мяжы XIX i XX стст. і належаў сям’і двараніна Мурвінскага Міхала Іванавіча. На яго будаўніцтва цэглу прывозілі з Бабруйску.[3] У час рэвалюцыі гаспадар маёнтку быў вымушаны пераехаць у Польшчу, а яго маёмасьць перайшла да саветаў. Пасьля, тут была школа, потым мтс.[4]. Цяпер на гэтым месцы функцыянуе Пухавіцкі псыханэўралягічны дом-інтэрнат. У сьнежні 2015 году скончана рэканструкцыя корпуса, які быў пабудаваны ў 1904 годзе [5].
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
  3. https://radzima.org/be/mesto/novy-uborak.html
  4. http://radzima.aiv.by/be/fota/33018.html(недаступная спасылка)
  5. https://strada.by/story/view/61