Вітораж
Вітораж | |
трансьліт. Vitoraž | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Дубраўскі |
Насельніцтва: | 19 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
СААТА: | 6244870016 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°25′31″ пн. ш. 28°8′21″ у. д. / 53.42528° пн. ш. 28.13917° у. д.Каардынаты: 53°25′31″ пн. ш. 28°8′21″ у. д. / 53.42528° пн. ш. 28.13917° у. д. |
± Вітораж |
Віто́раж[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX стагодзьдзі лясная вартоўня ў Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1897 годзе ўрочышча ў Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету. У 1917 годзе згадваюцца аднайменныя ўрочышча і засьценак.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З 31 ліпеня 1920 году ў БССР. Паводле перапісу 1926 году хутар. У 1933 годзе ўпамінаецца як вёска калгасу «Паляўнічы», працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пачатак ХХ ст. — 3 двары, 23 жыхары
- 1926 год — 13 гаспадарак, 54 жыхары
- 2002 год — 26 двароў, 46 жыхароў
- 2009 год — 27 чалавек[2]
- 2019 год — 19 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі