Любячка
| Любячка, трансьліт. Liubiačk | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Дубраўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°23′18″ пн. ш. 28°02′16″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 56 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| СААТА | 6244870041 |
| Нумарны знак | 5 |
| Любячка на мапе Беларусі ± Любячка | |
Любя́чка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 19 - пач. 20 ст. у Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У 1912 годзе пачало працаваць народная вучэльня.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Народная вучэльня пасьля рэвалюцыі было пераўтворана ў працоўную школу 1-ай ступені. У 1922 годзе было 56 вучняў.
З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 5 траўня 1962 году вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1816 год — 10 двароў, 60 жыхароў.
- 1909 год — 34 двары, 188 жыхароў.
- 2009 год — 56 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 5 траўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі