Запярыньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Запярыньне
трансьліт. Zapiarynnie
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Дубраўскі
Насельніцтва: 56 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
СААТА: 6244870026
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°23′3″ пн. ш. 28°6′57″ у. д. / 53.38417° пн. ш. 28.11583° у. д. / 53.38417; 28.11583Каардынаты: 53°23′3″ пн. ш. 28°6′57″ у. д. / 53.38417° пн. ш. 28.11583° у. д. / 53.38417; 28.11583
Запярыньне на мапе Беларусі ±
Запярыньне
Запярыньне
Запярыньне
Запярыньне
Запярыньне
Запярыньне

Запяры́ньне[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.

За 20 км на поўдзень ад раённага цэнтру Мар’іна Горка і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1816 годзе ўласнасьць Ратынскіх. У пачатку XX стагодзьдзя ў Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас "Асілак", працавала кузьня і ганчарны завод.

З чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1816 — 9 двароў, 60 жыхароў
  • 1897 — 28 двароў, 204 жыхароў
  • Пачатак ХХ ст. — 40 двароў, 270 жыхароў
  • 2002 год — 38 двароў, 71 жыхар
  • 2009 год — 56 чалавек[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі