Юлія Хіраска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юлія Хіраска
Дата нараджэньня 14 траўня 1906(1906-05-14)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 кастрычніка 1985(1985-10-26) (79 гадоў)
Занятак артыст балета
Месца працы
Бацька Уладзімер Хіраска[d]
Узнагароды
мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Юлія Ўладзімераўна Хіра́ска (14 траўня 1906, вёска Вомельна, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць — 26 кастрычніка 1985) — беларуская артыстка балету.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзімер Хіраска з сям'ёй. Юлія на пярэднім пляне з братам Віктарам. 1900-я

Дачка сьвятара Уладзімера Хіраскі.

Вучылася ў прыватнай харэаграфічнай студыі К. Алексютовіча ў 1921—1925 гадах. З 1921 году артыстка балета БДТ-1, з 1930 году салістка Дзяржаўнай эстрады, у 1933—1959 гадах — Дзяржаўнага тэатру опэры і балету Беларусі.

Падчас вайны працавала ў канцэртных брыгадах Паўночна-Заходняга і Калінінскага франтоў. Мэдалі «За доблесную працу ў ВАВ 1941–1945 гг.» і «За перамогу над Нямеччынай у ВАВ 1941–1945 гг.»

Жонка сьпевака І. Балоціна

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Танцоўшчыца характарнага пляну. У складзе творчых брыгад удзельнічала ў пастаноўцы балетаў «Салавей» М. Крошнэру, «Палымяныя сэрцы» В. Залатарова. Сярод партый: Хмара («Князь-возера» Залатарова), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Чага («Князь Ігар» А. Барадзіна), Сяброўка («Капелія» Л. Дэліба), а таксама характарныя танцы ў балетах «Раймонда» А. Глазунова, «Канёк-Гарбунок» Цэзар Пуні, «Арлекінада» Р. Дрыга).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]