Перайсьці да зьместу

Кляцішына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кляцішына, трансьліт. Kliacišyna
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Дубраўскі
Часавы пас
Каардынаты 53°24′55″ пн. ш. 28°03′18″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 25 чал. (2019)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
СААТА 6244870031
Нумарны знак 5
Кляцішына на мапе Беларусі ±
Кляцішына
Кляцішына
Кляцішына
Кляцішына
Кляцішына
Кляцішына

Кляці́шына[1] (таксама сустракаецца Кляці́шын, м.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.

У XIX - XX стагодзьдзя ў Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй. У 1942-1943 гг. было расстраляна 23 жыхары вёскі.

  • 1816 — 16 двароў, каля 100 жыхароў
  • Пачатак ХХ ст. — 48 двароў, 407 жыхароў
  • 2002 год — 26 двароў, 46 жыхароў
  • 2009 год — 38 чалавек[2]
  • 2019 год — 25 чалавек

Паблізу вёскі знаходзіцца Кляцішынскае радовішча торфу.

  1. 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі