Перайсьці да зьместу

Быцень (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Быцень
трансьліт. Bycień
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Дубраўскі
Насельніцтва: 0 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
СААТА: 6244870006
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°18′35″ пн. ш. 28°3′45″ у. д. / 53.30972° пн. ш. 28.0625° у. д. / 53.30972; 28.0625Каардынаты: 53°18′35″ пн. ш. 28°3′45″ у. д. / 53.30972° пн. ш. 28.0625° у. д. / 53.30972; 28.0625
Быцень на мапе Беларусі ±
Быцень
Быцень
Быцень
Быцень
Быцень
Быцень

Бы́цень[1] (таксама сустракаецца з Бы́тня, за Бы́тнем[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.

Упамінаецца ў пачатку 20 ст. як урочышча Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй. У траўні 1944 году была спалена.

Да 5 траўня 1962 году вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсавету[2].

  • Пачатак ХХ ст. — 2 двары, 11 жыхароў
  • 1926 год — 9 двароў, 44 жыхары
  • 2002 год — 3 двары, 4 жыхары
  • 2009 год — 4 чалавекі[3]
  • 2019 год — 0 чалавек
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 5 траўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі