Перайсьці да зьместу

Дубраўка (Дубраўскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дубраўка, трансьліт. Dubraŭka
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Дубраўскі
Часавы пас
Каардынаты 53°27′07″ пн. ш. 28°06′46″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 799 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
СААТА 6244870021
Нумарны знак 5
Дубраўка на мапе Беларусі ±
Дубраўка
Дубраўка
Дубраўка
Дубраўка
Дубраўка
Дубраўка

Ду́браўка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Цэнтар Дубраўскага сельсавету.

Знаходзіцца за 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру, 19 км чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы, каля аўтамабільнай дарогі Мар’іна Горка — Селецк.

У пачатку 20 ст. маёнтак у Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1926 г. пасёлак. На пачатку 1930-х гг. створаны калгасы «Краіна Саветаў» і «Спаборнік», працавалі дзьве кузьні.

З чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.

З 23.07.1984 году цэнтар сельсавету.

  • Пачатак ХХ ст. — 1 двор, 3 жыхары
  • 1920 — 20 гаспадарак, 99 жыхароў
  • 2002 год — 268 двароў, 858 жыхароў
  • 2009 год — 799 чалавек[2]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі