Грыўда (вёска)
| Грыўда, трансьліт. Hryŭda | |
| Населены пункт | |
Сядзібны дом Палубінскіх | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Івацэвіцкі |
| Сельсавет | Мілейкаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°49′52″ пн. ш. 25°13′01″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 192 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1645 |
| Паштовы індэкс | 225267 |
| Нумарны знак | 1 |
| Грыўда на мапе Беларусі ± Грыўда | |

Гры́ўда[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мілейкаўскага сельсавету. На поўначы вёскі працякае рака Грыўда.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню ў пісьмовых крыніцах вёска згадваецца 1 красавіка 1522 году[2]. У кнізе трэцяй судовых спраў Літоўскай Мэтрыкі пад нумарам 229 ад 1 красавіка 1522 году зьмешчаны запіс скаргі пана Пятра Мікуціча на службоўцу земскага Адзінца аб гвалтоўным наезьдзе на маёнтак Грыўду вышэйпамянёнага Пятра Мікуціча.
У «ревизии пущ и переходов звериных в Великом княжестве Литовском», зробленай пад кіраўніцтвам старосты Мсьцібагоўскім Рыгорам Багданавічам Валовічам у 1559 годзе, згадваецца і вёска Грыўда. «А рекою Гривдою полнили до врочища Балеких, демчи землю Бульскую з кгрунтом панов Хрибтовичов села их Гривды»[3].
Пазьней вёска перайшла да князёў Палубінскіх[4]. У 1790 годзе Герман Палубінскі збудаваў драўляную царкву сьвятога Мікалая[5].
У 1905 годзе ў вёсцы было 597 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 192 чалавекі
- 1999 год — 250 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Стары парк паноў Палубінскіх
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзібны дом Палубінскіх
- Царква Сьвятога Мікалая (1790)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 155
- ↑ русская истор., б-ка, т.20, СПБ, 1903г., ст.1564
- ↑ Грыўда - Гривда(недаступная спасылка), Край Івацэвіцкі
- ↑ Несцярчук Л. М. «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы)». Мінск, БЕЛТА, 2002 год. 334 страницы. ISBN 985-6302-37-4
- ↑ Гривда на сайте radzima.org
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Грыўда (вёска) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Грыўда на Радзіма.орг