Перайсьці да зьместу

Гладышы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гладышы, трансьліт. Hladyšy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Івацэвіцкі
Сельсавет Мілейкаўскі
Першыя згадкі 26 чэрвеня 1566
Часавы пас
Каардынаты 52°50′52″ пн. ш. 25°05′46″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 15 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1645
Паштовы індэкс 225266
Нумарны знак 1
Гладышы на мапе Беларусі ±
Гладышы
Гладышы
Гладышы
Гладышы
Гладышы
Гладышы

Гла́дышы[1]вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мілейкаўскага сельсавету.

Упершыню ў пісьмовых крыніцах вёска згадваецца 26 чэрвеня 1566 году[2]. Тым днём «земянин господарский повету Слонимского Войтех Чиж» скардзіўся на «боярина пана Абрамова Мелешкова Федора», што гэты Фёдар пашкодзіў мяжу і захапіў «сеножать урочищом у Гладышов над рекою Бусезю». На разгляд справы Войцех Чыж выклікаў вознага павятовага Станіслава Буйну. Баярын Фёдар, які поле, сенажаць і «стародавную дорогу запсова», быў пакараны.

У 1905 годзе ў вёсцы было 264 чалавекі[3].

  • 2009 год — 15 чалавек
  • 1999 год — 37 жыхароў
  • 1997 год — 36 жыхароў, 25 двароў
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 155
  2. Акты ВКЛ, т. 22, ст. 267
  3. Указатель населенным местностям Гродненской губернии, 1905 г., ст. 131

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]