Перайсьці да зьместу

Беларусь 5

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларусь 5
Краіна
Зона вяшчаньня Беларусь
Дата стварэньня 21 кастрычніка 2013
Заснавальнік Белтэлерадыёкампанія
Уладальнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўніцтва Павал Булацкі[1]
Слоган Любіце спорт, а мы яго пакажам
sport5.by

«Беларусь 5» — спэцыялізаваны спартовы тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, заснаваны ў 2013 годзе. Вядзе паказ беларускіх, эўрапейскіх і сусьветных першынстваў у розных відах спорту: гандбол (чэмпіянаты Беларусі па футболе, хакеі і гандболе), тэніс (турніры «Вялікага шлема»), футбол (Ліга Чэмпіёнаў, чэмпіянат Беларусі па футболе) і хакей (Кантынэнтальная хакейная ліга, чэмпіянат Беларусі па хакеі)[2]. Канал трансьлюе Прэм’ер-Лігу Ангельшчыны[3]. У 2019 годзе таксама быў паказаны Чэмпіянат Эўропы па фігурным катаньні[4]. Падчас буйных спартовых мерапрыемстваў (Алімпійскіх[5] і Эўрапейскіх гульняў) канал працуе 24 гадзіны штодня. Першапачаткова трансьляцыя вялася толькі ў Менску[6]. Потым канал стаў адным з агульнанацыянальных[7]. 1 сьнежня 2013 году канал быў дададзены да аналягавага пакета вяшчаньня МТІС[8]. Канал забясьпечвае асьвятленьне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне спартыўнага жыцьця Рэспублікі Беларусь і фарміраваньне здаровага ладу жыцьця беларускага грамадзтва[9]. Спартовыя камэнтатары ды вядоўцы: Аляксандар Цьвячкоўскі (футбол, хакей, ад 2002)[10], Сяргей Мацкевіч (футбол, валейбол, тэніс, лёгкая атлетыка), Дарына Запольская (тэніс, мастацкая гімнастыка, фігурнае катаньне, фрыстайл ды іншыя віды спорту), Павал Баранаў (футбол, бокс)[11][6], Андрэй Казлоў (валейбол), Крысьціна Захарава (ад 2015)[12], Ганна Куракіна (ад 2015)[13], Ганна Кузьміч (ад 2017)[14], Юрый Вайцянкоў (ад красавіка 2019)[15], Алег Завадзкі (тэніс, футбол, сучаснае пяціборства, ад мая 2019)[16], Ільля Бакай (футбол, футзал, тэніс, гандбол ды іншыя віды спорту, ад лістапада 2020)[17], Міхаіл Летуноў (футбол)[18], Генадзій Салавей (футбол, ад 2020)[19], Фёдар Прошкін (футбол, хакей, біятлон, лёгкая атлетыка, плаваньне, лыжныя гонкі ды інш., ад 2018)[20], Майя Лыкава (ад 2014)[21]. У 2017 годзе прэзыдэнт Беларусі выступіў з крытыкай якасьці канала[22]. 1 кастрычніка 2018 году распачалася трансьляцыя асобнага канала «Беларусь 5. Інтэрнэт»[23]. У 2022 годзе тэлеканал пачаў трансьляцыі Ля Лігі[24]. У 2023 годзе распачала працу інтэрнэт-старонка sport5.by[25].

  • Авэртайм (кіраўнік і аўтар Леанід Лекарэвіч[26], Майя Лыкава, Сяргей Мацкевіч);
  • Фактар сілы (аўтар і вядоўца Павал Баранаў);
  • На мяжы фолу (ток-шоў, Алена Куракіна, Ільля Бакай, Фёдар Прошкін, Генадзій Салавей);
  • Хакей для ўсіх (Марыя Багатыр);
  • Як гэта было?
  • Пра спорт. Вынікі тыдню (рас. Про спорт. Итоги недели)[27] (вядоўцы Ганна Кузьміч, Марыя Багатыр);
  • Спорт-цэнтар (Кацярына Грэчная, Майя Лыкава, Кацярына Раманоўская);
  • Арэна (Андрэй Казлоў, Ганна Эйсмант);
  • Спорт-кадр (аўтары і вядоўцы Андрэй Казлоў, Мікалай Стула);
  • Дай пяць (аўтар і вядоўца Андрэй Казлоў);
  • Слэм-данк (Антон Мелешаў[28]);
  • Паміж іншым (рас. Между прочим; Ганна Эйсмант);
  • На спорце (Ільля Бакай)[17];
  • Радзіма чэмпіёнаў (рас. Родина чемпионов, вядоўца - Фёдар Прошкін);
  • Футбол бяз межаў. Эўрагол (рас. Футбол без границ. Еврогол, ад 2024)[29];
  • Гарачы лёд. Агляд гульняў НХЛ (рас. Горячий лед. Обзор игр НХЛ), ад 2024)[29]
  • Пяты палявы (рас. Пятый полевой, пра міні-футбол, ад 2025, па аўторках, вядоўцы праграмы — Анастасія Кандраценка і Станіслаў Ліпскі)[30].
  1. ^ Булацкі Павел Вячаслававіч. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 2 лютага 2025 г.
  2. ^ Беларусь 5 HD // Белтэлекам Праверана 30 сакавіка 2014 г.
  3. ^ Англійская футбольная прэм’ер-ліга вяртаецца на "Беларусь 5". БелТА (10 жніўня 2017).
  4. ^ Чэмпіянат Еўропы па фігурным катаньні ў поўным аб'ёме пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Белтэлерадыёкампанія (22 студзеня 2019).
  5. ^ На час алімпіяды канал "Беларусь 5" стаў кругласутачным. Белтэлерадыёкампанія (6 жніўня 2016).
  6. ^ а б «Беларусь-­5»: Тэлеканал ёсць, але ніхто яго не бачыць
  7. ^ СМІ ў Беларусі. Belarus.by. Праверана 2 жніўня 2019 г.
  8. ^ Тэлеканал "Беларусь-5" пачне вяшчанне ў аналагавым пакеце МТІС з 1 снежня. Эўрарадыё (22 лістапада 2013).
  9. ^ Пра кампанію. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 2 лютага 2025 г.
  10. ^ Александр Цвечковский (рас.) News.by Праверана 7 студзеня 2026 г.
  11. ^ Беларусь 5 > Спартыўныя каментатары. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 2 жніўня 2019 г.
  12. ^ Кристина Захарова (рас.). Белтелерадиокомпания.
  13. ^ Алена Куракина (рас.). Белтелерадиокомпания.
  14. ^ Анна Кузьмич (рас.). Белтелерадиокомпания.
  15. ^ Юрий Войтенков (рас.). Белтелерадиокомпания.
  16. ^ Олег Завадский (рас.). Белтелерадиокомпания. Праверана 7 студзеня 2026 г.
  17. ^ а б Илья Бакай (рас.). Белтелерадиокомпания. Праверана 7 студзеня 2026 г.
  18. ^ Михаил Летунов (рас.). Белтелерадиокомпания.
  19. ^ Геннадий Соловей (рас.). Белтелерадиокомпания. Праверана 7 студзеня 2026 г.
  20. ^ Федор Прошкин (рас.). Белтелерадиокомпания. Праверана 7 студзеня 2026 г.
  21. ^ Майя Лыкова (рас.). Белтелерадиокомпания.
  22. ^ Лукашэнка раскрытыкаваў спартыўны тэлеканал "Беларусь 5". БелТА (30 мая 2017).
  23. ^ Спартыўны канал "Беларусь 5. Інтэрнэт" пачаў працу. Белтэлерадыёкампанія (1 кастрычніка 2018).
  24. ^ Футбол. "Беларусь 5" будет транслировать матчи чемпионата Испании (рас.) Селдон Новости
  25. ^ Сцяцко В. (08.12.2023) Главный директор Дирекции телеканала «Беларусь 5» рассказал «Звяздзе», чем живет «спортивный холдинг» (рас.). Звязда.
  26. ^ Леонид Лекаревич (рас.) News.by Праверана 7 студзеня 2026 г.
  27. ^ Беларусь 5. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 2 лютага 2025 г.
  28. ^ Антон Мелешев (рас.) News.by Праверана 7 студзеня 2025 г.
  29. ^ а б Леонович Ю. (19 верасьня 2024) Какие новинки подготовил телеканал «Беларусь 5» к новому телесезону?. СБ Беларусь сегодня.
  30. ^ "Беларусь 5" уже во вторник 11 ноября представит свой новый проект, посвященный футболу в залах (рас.) sport5.by Праверана 10 лістапада 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]