УНІАН

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
УНІАН
UNIAN logo.gif
Shevchenko 28 09 13 121.jpg
Заснаваная 15 сакавіка 1993 (26 гадоў таму)
Заснавальнікі Нацыянальны саюз журналістаў Украіны(uk) і Саюз юрыстаў Украіны
Уласьнікі 1+1 media[d]
Краіна Украіна
Разьмяшчэньне Кіеў, вул. Хрэшчацік, д. 4
Ключавыя фігуры Арцём Кавалёў
Галіна СМІ
Прадукцыя Навіны
Лік супрацоўнікаў 127 (2014)
Матчына кампанія «Галоўрэд-Мэдыя»

Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навінаў (укр. Українське незалежне інформаційне агентство новин) — інфармацынае агенцтва Ўкраіны, заснаванае ў сакавіку 1993 году. Штодня распаўсюджвае празь сеціва па 300 фатаздымкаў і 200 тэкставых паведамленьняў на ўкраінскай, ангельскай і расейскай мовах. Агульны абсяг штодзённых навінаў складае звыш 60 старонак, што разьбіваюцца на 6 выпускаў. Двойчы на дзень а 16-ай і 19-ай гадзінах выпускае анонсы падзеяў. Архіў зьмяшчае звыш 50 тыс. здымкаў. Уласны карэпандэнт у Беларусі — Павал Шаройка.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

29 жніўня 1991 г. Прэзыдыюм Вярхоўнай Рады Ўкраіны пастанавіў утварыць на аснове аддзяленьня саюзнага агенцтва «Навіны» Ўкраінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навінаў. 15 сакавіка 1993 г. першы кіраўнік агенцтва народны дэпутат Украіны ад партыі Народны Рух Украіны Міхайла Батог(uk) дамогся яго дзяржаўнага ўліку ў якасьці юрыдычнай асобы. У красавіку выйшаў першы выпуск навінаў. У 1995 г. агенцтва займела аддзел агляду СМІ. 19 красавіка 1999 г. — фотаслужбу. У 2000 г. пачало падаваць навіны празь сеціва[1]. У 2006 г. увайшло ў таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Галоўрэд-Мэдыя», што належала дэпутату Вярхоўнай Рады ад партыі «Наша Ўкраіна» Аляксандру Трацьцякову(uk). Зь лютага 2008 г. ладзіць штодзённыя сеціўныя відэа-нарады. У пачатку 2010 г. украінскі прадпрымальнік габрэйскага паходжаньня Ігар Каламойскі(uk) набыў «Галоўрэд-Мэдыя» разам з УНІАН.

На 2011 г. сайт УНІАН меў звыш 150 тыс. штодзённых наведнікаў. Агенцтва мела каля 100 супрацоўнікаў. Пакупнікамі навінаў выступалі звыш 500 СМІ, у тым ліку замежныя агенцтвы «Ройтэрз» (Лёндан, Ангельшчына) і «Асашыэйтэд прэс» (Нью-Ёрк, ЗША). 20 верасьня агенцтва адчыніла карэспандэнцкі пункт у Менску (Беларусь), які стаўся 4-ым замежным пасьля адпаведных у Польшчы, Бэльгіі ды Расеі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Інфармацыйнаму агенцтву ЎНІАН споўнілася 20 гадоў(укр.) // ТАА «Тэлекрытыка»(uk), 19 сакавіка 2013 г. Праверана 26 чэрвеня 2013 г.
  2. ^ Ала Мачалава. УНІАН упаўнаважаны зьявіцца // Зьвязда : газэта. — 20 верасьня 2011. — № 179 (27042). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]