Беларусь 24

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Беларусь 24»
Краіна Беларусь
Зона вяшчаньня спадарожнікавы
Створаны 1 лютага 2005 (19 гадоў таму)
Заснавальнік Белтэлерадыёкампанія
Уладальнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўніцтва Алена Ладуцька
Афіцыйны сайт www.belarus24.by

«Беларусь 24» — кругласутачны дзяржаўны некамэрцыйны спадарожнікавы тэлеканал, заснаваны Белтэлерадыёкампаніяй 1 лютага 2005 году дзеля інфармацыйнёй сувязі этнічных беларусаў з гістарычнай Радзімай. Вяшчаньне ажыцьцяўляецца на беларускай і расейскай мовах. Пры выкарыстаньні спадарожнікавай антэны з канвэртарам Ku-дыяпазону канал «Беларусь-ТБ» можна прыняць на лічбавы рэсывэр са спадарожніка Express AM22 (53 гр. у.д.).

Мэтамі, пастаўленымі пры стварэньні тэлеканалу «Беларусь-ТБ», былі: пашырэньне беларускай інфармацыйнай прысутнасьці на постсавецкай прасторы і ў сьвеце, прапаганда пазітыўнага іміджу і ўмацаваньне аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне.

Канал мае дамовы на рэтрансьляцыю з 335 кабэльнымі апэратарамі ў 246 гарадах 12 дзяржаваў сьвету. Сумарная аўдыторыя тэлеканалу па адзнаках галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі «Беларусь-ТБ» складае каля 4,5 млн чалавек, у тым ліку каля 700 тыс. расейцаў у 80 гарадах — Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ноўгарадзе, Уладзімеры, Разані, Саратаве, Смаленску, Туле, Уфе, Іванаве й інш[1].

Перадачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спадарожнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У траўні 2004 г. праграмы Першага нацыянальнага тэлеканала «БТ-міжнароднае» пачалі перадаваць праз спадарожнік «Інтэлсат 904», вобласьць ахопу якога ўлучала эўрапейскую частку Расеі[2]. У ліпені галоўным прадусарам стваранага міжнароднага тэлеканалу «Беларусь-ТБ» прызначылі Віктара Маючага[3].

1 лютага 2005 г. пасьля выпрабавальнага вяшчаньня адбылося адкрыцьцё тэлеканала, які стаўся трэцім у складзе Белтэлерадыёкампаніі і першым у Беларусі міжнародным спадарожнікавым. 16 гадзінаў штосутчанага вяшчаньня складалі перадачы «БТ-1» i «Лад», мастацкія і дакумэнтальныя фільмы «Беларусьфільма» i «Белвідэацэнтра». Тэлесыгнал пашырыўся на Ўкраіну і краіны Прыбалтыкі і дастаўляўся 1 мільёну кабэльных(en) абанэнтаў[4]. На 24 чэрвеня тэлеканал пашырыў вяшчаньне да 17 гадзінаў на Азэрбайджан, Армэнію, Грузію, Казахстан, Малдову, Нарвэгію, Туркмэністан, Узбэкістан, Фінляндыю і Швэцыю[5]. На 14 ліпеня вяшчаньне тэлеканала распаўсюджвалася ўжо на 16 краінаў[6]. 1 жніўня вяшчаньне пашырылася на Прыднястроўе (Малдова)[7]. На 18 лістапада вяшчаньне тэлеканала вялося ў кабэльных сетках(en) 12 краінаў з ахопам амаль 5 мільёнаў гледачоў[8].

На пачатку красавіка 2006 г. урад Летувы спыніў вяшчаньне тэлеканала кабэльнымі апэратарамі празь меркаваны распаўсюд дэзінфармацыі[9], аднак у кастрычніку вяшчаньне аднавілі праз суд[10]. 1 кастрычніка тэлеканал завёў уласны вэб-сайт www.belarus-tv.by. Найбольш сеціўных гледачоў тэлеканал займеў сярод амэрыканцаў[11].

7 траўня 2007 г. пачалося вяшчаньне праз спадарожнік «Экспрэс-АМ22(en)»[12][13]. На 28 верасьня 2007 г. тэлеканал меў 6 мільёнаў гледачоў у 381 кабэльнай сетцы 13 дзяржаваў[14].

На 26 студзеня 2008 г. тэлеканал меў 7 млн гледачоў[15]. З 28 сакавіка сыгнал тэлеканала пашырыўся на ЗША, Канаду, Мэксыку, Гватэмалу, Пуэрта-Рыка, Кубу i Дамініканскую Рэспубліку праз дамоўленасьць з кампаніяй «France Télécom(en)» (Парыж) пасродкам спадарожніка «Galaxy 25(en)» даччынага падразьдзяленьня ў ЗША «GlobeCast World TV(en)» (Нью-Ёрк)[16][17].

На 13 лютага 2009 г. вяшчаньне ажыцьцяўлялася на 50 краінаў для больш як 220 млн гледачоў[18]. 14 сьнежня пачалося кругласутачнае вяшчаньне ў сетцы мабільнага тэлебачаньня Ізраілю[19].

На 1 лютага 2010 г. тэлеканал перадаваўся ў кабэльных сетках 15 краінаў[20]. 1 сакавіка пачалося вяшчаньне ў кабэльнай сетцы Масквы[21]. Таксама цягам году тэлеканал улучылі ў кабэльныя сеткі Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу (Сьвярдлоўская вобласьць, Уральская фэдэральная акруга)[22].

19 лістапада 2011 г. тэлеканал перайшоў на кругласутачнае вяшчаньне[23]. 1 красавіка 2012 г. пачалося вяшчаньне ў Эўрапейскім Зьвязе праз спадарожнік «Hot Bird(en)»[24]. 1 студзеня 2013 г. тэлеканал зьмяніў назоў на «Беларусь 24»[25].

10 чэрвеня 2021 году канал быў забаронены да рэтрансьляцыі ва Ўкраіне: па выніках маніторынгу Нацыянальная рада па пытаньнях тэлебачаньня й радыёвяшчаньня выявіла паказ у этэры праграмаў з удзелам актораў з пераліку асобаў, якія ствараюць пагрозу нацбясьпекі Ўкраіны(uk), а таксама сюжэтаў, якія распальвалі варожасьць і ўтрымлівалі дэзынфармацыю[26]. Рэтрансьляцыя каналу вялася зь ліпеня 2015 году[26].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларускія навіны — «Беларусь-ТБ» ідзе ў 12 краінах
  2. ^ Праграмы БТ можна глядзець і ў Расеі // Зьвязда : газэта. — 11 чэрвеня 2004. — № 142-143. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Вікторыя Целяшук. Беларусь у сьвеце — на новым тэлеканале // Зьвязда : газэта. — 10 ліпеня 2004. — № 167 (25180). — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Вікторыя Целяшук. Сабраць лепшае і... паказаць на ўвесь сьвет // Зьвязда : газэта. — 3 лютага 2005. — № 18 (25350). — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Уладзімер Пернікаў. На парадку дня — важныя пытаньні // Зьвязда : газэта. — 24 чэрвеня 2005. — № 117 (25449). — ISSN 1990-763x.
  6. ^ Вікторыя Целяшук. «Славянскі базар» пад прыцэлам тэлекамэраў // Зьвязда : газэта. — 14 ліпеня 2005. — № 128 (25460). — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Уладзя Тацянчык. Тэлеканал «Беларусь-ТБ» набывае папулярнасьць у Прыднястроўі // Зьвязда : газэта. — 6 верасьня 2005. — № 169 (25501). — ISSN 1990-763x.
  8. ^ Вікторыя Целяшук. Знак якасьці для «Беларусь-ТБ» // Зьвязда : газэта. — 6 верасьня 2005. — № 225 (25557). — ISSN 1990-763x.
  9. ^ Сяргей Кузьняцоў. Як разьвіваюцца тэлекамунікацыйныя тэхналёгіі ў Беларусі // Зьвязда : газэта. — 5 красавіка 2006. — № 72-73. — ISSN 1990-763x.
  10. ^ Тацяна Падаляк. Героі, таленты і прыхільнікі першаканальнага «прайм-тайму» // Зьвязда : газэта. — 13 кастрычніка 2006. — № 225 (25814). — ISSN 1990-763x.
  11. ^ Вікторыя Целяшук. «Беларусь-ТБ» глядзяць у ЗША // Зьвязда : газэта. — 3 лістапада 2006. — № 239 (25828). — ISSN 1990-763x.
  12. ^ Жана Катлярова. Пытаньне аб рэтрансьляцыі канала «Беларусь-ТБ» у Маскве плянуецца вырашыць у бліжэйшы час — У. Русакевіч // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22 сьнежня 2007 г. Праверана 17 сакавіка 2013 г.
  13. ^ Беларусь-ТБ // Белтэлерадыёкампанія Праверана 17 сакавіка 2013 г.
  14. ^ БелТА. Да 2010 года восем тэлепраграмаў — у лічбавым фармаце // Зьвязда : газэта. — 28 верасьня 2007. — № 185 (26050). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  15. ^ Сяргей Кузьняцоў. Вынікі інфармацыйнага года // Зьвязда : газэта. — 26 студзеня 2008. — № 16 (26129). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  16. ^ Вікторыя Целяшук. «Беларусь-ТБ» убачаць у Паўночнай Амэрыцы // Зьвязда : газэта. — 10 красавіка 2008. — № 68 (26181). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  17. ^ Жана Катлярова. Спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь-ТБ» пачаў вяшчаньне на краіны Паўночнай Амэрыкі // БелТА, 2 красавіка 2008 г. Праверана 17 сакавіка 2013 г.
  18. ^ Алена Юркевіч. Прэзэнтацыя міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала «Беларусь-ТБ» прайшла ў Летуве // БелТА, 13 лютага 2009 г. Праверана 17 сакавіка 2013 г.
  19. ^ Сьледам за Злучанымі Штатамі Амэрыкі да аўдыторыі гледачоў «Беларусь-ТБ» падключыўся Ізраіль // Белтэлерадыёкампанія, 14 сьнежня 2009 г. Праверана 17 сакавіка 2013 г.
  20. ^ Павал Фірсаў. 5 гадоў беларускай інфармацыйнай прысутнасьці ў сьвеце // Белтэлерадыёкампанія, 1 лютага 2010 г. Праверана 17 сакавіка 2013 г.
  21. ^ «Беларусь-ТБ» прарваўся ў Маскву // Зьвязда : газэта. — 5 красавіка 2010. — № 41 (26658). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  22. ^ Вольга Швайко. Канал «Беларусь-ТБ» у 2010 годзе ўключаны ў кабэльныя сеткі Масквы, Санкт-Пецярбурга і Екацярынбурга // БелТА, 2 сьнежня 2010 г. Праверана 17 сакавіка 2013 г.
  23. ^ Тэлеканал «Беларусь-ТБ» пераходзіць на кругласутачнае вяшчаньне // Белтэлерадыёкампанія, 18 лютага 2011 г. Праверана 17 сакавіка 2013 г.
  24. ^ Патэнцыйная аўдыторыя тэлеканала «Беларусь-ТБ» павялічыцца больш як на 350 мільёнаў гледачоў // Белтэлерадыёкампанія, 30 сакавіка 2012 г. Праверана 17 сакавіка 2013 г.
  25. ^ Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24» атрымаў ліцэнзію на вяшчаньне ў Расеі // БелТА, 22 студзеня 2013 г. Праверана 17 сакавіка 2013 г.
  26. ^ а б В Україні заборонили державний білоруський телеканал (укр.). Четверта студія (2021-06-10). Праверана 2021-06-11 г. Архіўная копія ад 2021-06-11 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]