Культура (радыё)
Выгляд
Радыё «Культура» | |
Горад | Менск |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Слоган | Мы выбіраем вечныя каштоўнасьці |
Фармат | Музычны |
Музычны фармат | Акадэмічны |
Частасьць | FM: Менск - 102,9; Берасьце - 88,5; Віцебск - 99,3; Гомель - 91,5; Горадня - 95; Магілёў - 99,1 |
Мачта | Калодзішчы (Менскі раён) |
Магутнасьць | 4 кіляваты |
Час вяшчаньня | Кругласоднева |
Зона вяшчаньня | Беларусь |
Пачатак працы | 1 студзеня 2002 (22 гады таму) |
Заснавальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Уласьнік | Белтэлерадыёкампанія |
Кіраўнікі | Кацярына Агеева |
Сайт | radiokultura.by |
radiokulturaby | |
Вконтакте | radiokultura |
Он-лайн-трансьляцыя | stream2.datacenter.by |
Радыё «Культура» — дзяржаўная радыёстанцыя Беларусі, заснаваная ў 2002 годзе.
1 кастрычніка 2003 г. атрымала для вяшчаньня ФМ-хвалю 102,9[1]. Ад заснаваньня пасаду кіраўніцы займае Кацярына Агеева.
Перадачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2016 г. радыё «Культура» выпускала 81 перадачу: 44 музычныя[2], 12 гутарковых, 7 адукацыйных, 5 навіновых, 5 пастановачных, 4 духоўныя і 4 літаратурныя. Большасьцю перадачы выходзілі на беларускай мове[3].
Адукацыйныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Беларуская этнафонія» (субота-нядзеля, 10:05; аўтарка і вядоўца Аляксандра Макарэвіч) — знаёмства зь лідэрамі гуртоў народнай музыкі[4];
- «Залатое сячэньне» (панядзелак, 21:00 і нядзеля 13:00; аўтар і вядоўца Алег Ойстрах) — расповед пра замежнае дойлідзтва, жывапіс, літаратуру і скульптуру[5];
- «Мэры Попінс» (панядзелак-пятніца, 16:05-17:00 і аўторак-субота, 10:05-11:00; вядоўца Натальля Сіротка) — гутарка аб вольным часе, выхаваньні, навучаньні і мастацтве юнакоў, што выходзіць зь 1 верасьня 2008 г.[6].
Гутарковыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Артэфакт» (пятніца, 12:15-13:00; вядоўцы Сяргей Пукст і Іна Наркевіч) — абмеркаваньне сучаснага выяўленчага мастацтва з мастакамі[7];
- «Двое ў горадзе» (серада, 12:15 і субота, 13:00; аўтарская праграма Юрыя Іванова) — гутарка аб гарадзкой літаратуры, мастацтве і тэатры[8];
- «Майстры» (пятніца, 9:05 і нядзеля, 18:30; аўтарка і вядоўца Натальля Драздова) — знаёмства з сучаснымі рамесьнікамі[9];
- «Маладзёвы ракурс» (аўторак, 12:15; аўтарка Вікторыя Грыб) — знаёмства з маладымі творцамі сучасных субкультураў, авангарднага, клясычнага і народнага мастацтва[10];
- «Па-за іміджам» (субота, 16:30; вядоўца Сьвятлана Колмак) — размова з кінаакторамі і знакамітасьцямі тэлебачаньня[11].
Духоўныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Духоўная спадчына» (нядзеля, 21:30; аўтар і вядоўца — Людміла Мітаковіч);
- «Сьвятло душы» (субота, 8:30 і 21:30).
Літаратурныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Гаспода» (аўторак, 15:00 і нядзеля, 16:00);
- «Кухня» (панядзелак, 12:15-13:00; аўтарка і вядоўца Марыя Дуброўская) — размова пра напісаньне вершаваных і празаічных твораў[12];
- «Новыя імёны» (нядзеля, 17:30-18:00; аўтар і вядоўца — Маргарыта Прохар).
Музычныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Вінілавы этэр» (нядзеля, 11:15; аўтар і вядоўца Віктар Кісьцень) — музыка выканаўцаў, запісаная на вінілавых кружэлках да ўзьнікненьня лічбавага гуказапісу[13];
- «Гасьцінец» (панядзелак, 17:00; аўтарка і вядоўца Тацяна Песьнякевіч) — гутарка з выканаўцамі беларускіх народных песьняў, танцаў і музыкі[14];
- «Джазавы парадокс» (аўторак, 22:25-23:25; аўтар — Марына Ціхамірава);
- «Зялёны абажур» (аўторак, 21.00-22.00; аўтар — Марына Ціхамірава);
- «Канцэртная зала» (панядзелак-пятніца, 19:00; каардынатар Віктар Кісьцень) —перадача канцэртаў, што выходзіць зь 1 верасьня 2009 г.[15];
- «Майстар-кляс» (серада, 17:00; аўтарская праграма Тацяны Песьнякевіч) — размова з выканаўцамі і кампазытарамі беларускай акадэмічнай музыкі зь Беларускага саюзу кампазытараў[16];
- «Музычны Алімп» (пятніца, 22:20; аўтарка Натальля Капусьціна) — музыка, ушанаваная на конкурсах і фэстывалях[17];
- «Музычны радыётэатар»(недаступная спасылка) (субота, 19:00-21:30);
- «Рэтра-гіт» (пятніца, 17:00; аўтарка і вядоўца Сьвятлана Колмак) — музыка 20-га стагодзьдзя па заяўках слухачоў[18].
Навіновыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «У рытме дня» (панядзелак-пятніца, 7:00-9:00; вядоўцы Ўладзімер Трапянок, Вікторыя Грыб, Марыя Дуброўская, Іна Наркевіч) — афіша, інтэрвію, музыка і рэпартажы[19];
- «Фрагмэнты» (панядзелак-пятніца, 22:00 і субота, 12:00).
Пастановачныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Бэстсэлер»(недаступная спасылка) (панядзелак-пятніца, 1:00, 14:05 і 20:30);
- «Літаратурная анталёгія» (панядзелак-пятніца, 3:00, 11:00 і 23:00; дыктары Алег Вінярскі, Марыя Захарэвіч, Уладзімер Рагаўцоў, Алена Сідарава і Маргарыта Захарыя) — чытанка твораў беларускай літаратуры[20];
- «Радыётэатар плюс»(недаступная спасылка) (нядзеля, 3:30 і 19:00) — этэрная драматургія.
Былыя перадачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бацькоўскі клюб (аўторак, 17:00-18:00 і нядзеля, 9.00-10:00; аўтар і вядоўца — Тацяна Гулевіч);
- Гісторыі вялікага каханьня (пятніца, 22:20-23:00; аўтар — Марына Ціхамірава);
- Пілігрым (серада, 22:20-23:00; аўтар — Марына Ціхамірава);
- Фрагмэнты тыдня (субота, 12:00, нядзеля, 00:00 і панядзелак, 06:30; вядучыя Марыя Дуброўская, Іна Наркевіч, Кацярына Грыцэнка, Уладзімер Трапянок, Натальля Капусьціна, Вікторыя Грыб);
- Шостая студыя (аўторак, 12:15-13:00; аўтар і вядоўца — Мікалай Паграноўскі).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алена Ляўковіч (18 кастрычніка 2003) «Культура» ў FM-дыяпазоне Культура. Зьвязда, № 263 (24947). Праверана 12 траўня 2012 г.
- ^ Музычныя праграмы радыё «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадачы радыё «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Беларуская этнафонія» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Залатое сячэньне» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Мэры Попінс» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Артэфакт» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Двое ў горадзе» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Майстры» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Маладзёвы ракурс» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Па-за іміджам» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Кухня» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Вінілавы этэр» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Гасьцінец» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Канцэртная зала» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Майстар-кляс» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Музычны Алімп» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Рэтра-гіт» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «У рытме дня» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
- ^ Перадача «Літаратурная анталёгія» радыёканала «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Радыёканал «Культура» // Белтэлерадыёкампанія, 2016 г. Праверана 24 чэрвеня 2016 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |