Сталіца (радыё)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Радыё «Сталіца»
Горад Менск
Краіна Беларусь
Слоган Слухай любімае
Фармат беларускамоўны
Музычны фармат альбомны рок(en)
Частасьць 105,1 FM (Менск), 72,47 мэгагэрц (Берасьце), 72,26 МГц (Віцебск), 71,18 МГц (Магілёў), 68,90 МГц (Горадня), 66,20 МГц (Гомель)
Мачта Менск, вул. Камуністычная, д. 6[1]
Час вяшчаньня кругласутачна
Зона вяшчаньня Беларусь
Пачатак працы 21 верасьня 1998 (21 год таму)
Заснавальнік Белтэлерадыёкампанія
Уласьнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўнікі Алег Міхалевіч
Сайт radiostalica.by
Facebook radiostalica
Вконтакте radio_stalitsa
Он-лайн-трансьляцыя shoutcast.byfly.by

Радыё «Сталіца» — дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя Беларусі, заснаваная ў 1998 годзе. Яе заснавальнікам і першым кіраўніком быў Ігар Ганчарук[2]. 12 ліпеня 2003 году страціла FM-частасьць 103,7 на карысьць расейскамоўнай Радыюс-ФМ[3][4][5]. 15 красавіка 2012 году аднавіла вяшчаньне ў FM-дыяпазоне на частасьці 105,1[6]. Месьціцца ў Менску па вул. Чырвоная, д. 4[7]. На 2016 г. мела 23 радыёжурналісты[8].

Распаўсюд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 06:00 да 02:00[9] вяшчае ў ніжняй частцы(ru) дыяпазону ультракароткіх хваляў і круглыя суткі ў FM (верхняй частцы УКХ(ru)), або ў рэжыме рэальнага часу ў сеціве. У мінулым вяшчаньне дадаткова вялося ў Менску і вобласьці з 18:00 да 19:00 па правадной сетцы

Паселішча Частасьць
(УКХ; мэгагэрц)
Берасьцейская вобласьць
Баранавічы 93,2
Дарагічын 69,8
Куплін 90,3
Пінск 67,88
Сінкевічы (Лунінецкі раён) 107,8[10]
Віцебская вобласьць
Браслаў 91,1
Бягомель 100,8
Ворша 73,82
Горы 104,3
Ушачы 92[10]
Гарадзенская вобласьць
Геранёны (Іўеўскі раён) 92,5
Любча (Наваградзкі раён) 70,85
Масты 70,76
Сьвіслач 94,2
Слонім 93,8
Смаргонь 94,4[10]
Гомельская вобласьць
Брагін 69,11
Ворнаўка 106,9
Жлобін 90,4
Жыткавічы 107,2[10]
Зашчоб’е (Рэчыцкі раён) 73,19
Іванава Слабада (Лельчыцкі раён) 100,4
Сьмятанічы (Петрыкаўскі раён) 88,6[10]
Магілёўская вобласьць
Амсьціслаў 73,73
Асіпавічы 97,7
Бабруйск 73,01
Касьцюковічы 69,38
Крычаў 107,9
Прапойск 101,5[10]
Менская вобласьць
Бярэзань 67,07
Калодзішчы 72,89
Капыль 107,3
Крупскі 103
Менск 105,1
Мядзел 98,5[10]
Салігорск 68,57[11], 88,4[10]

Перадачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2016 г. радыё «Сталіца» выпускала 33 перадачы: 12 музычных[12], 11 навіновых, 6 гутарковых і 4 забаўляльныя.

Гутарковыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Забаўляльныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Вельмі добры дзень» (субота-нядзеля, 12:00-14:00; вядоўцы Віталь Краўчанка, Арцём Лук’яненка, Алена Ражкова, Ала Рыжэвіч і Марына Савіцкая) — музыка на замову слухачоў, афіша забаваў і анонс падзеяў для адпачынку ў вольны час[19];
  • «Сталічны навігатар» (панядзелак-пятніца, 17:00-19:00; вядоўцы Віталь Краўчанка і Данута Анцілеўская) — песьні для аўтааматараў і дарожныя навіны[20];
  • «Сьвята кожны дзень» (штодзень, 13:05 і 20:05);
  • «Трое з настроем» (панядзелак-пятніца, 7:00-12:00; вядоўцы Віталь Краўчанка і Ала Рыжэвіч) — музыка і навіны да працы[21].

Музычныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Аксамітавы вечар» (чацьвер, 21:15; аўтарка і вядоўца Алена Ражкова) — перадача рамантычнай музыкі[22];
  • «Для тых, хто ня сьпіць» (штодня, 0:04-6:00) — музыка гіт-парадаў і забаўляльныя даведкі[23];
  • «Зь месца падзеяў» (панядзелак, 15:30; вядоўца Марына Савіцкая) — рэпартажы з канцэртаў[24];
  • «Музычны агляд» (субота, 21:15; вядоўца Алена Ражкова) — 5 музычных навінаў: адмоўная, найважнейшая, дзіўная, сумная і ўрачыстая[25];
  • «Пакаленьне.by» (нядзеля, 21:00; вядоўца Алёна Зенчык) — знаёмства зь нефармальнымі вечарынамі, графіці і паркурам[26];
  • «Пра рок» (панядзелак, 21:15; вядоўца Лявон Казакоў) — летапіс падзеяў у цяжкой рок-музыцы[27];
  • «Рок-урок» (пятніца, 15:30; вядоўца Тацяна Шышло) — азнаямленьне з жанрамі рок-музыкі[28];
  • «Саўндтрэк» (аўторак, 21:15-22:00; вядоўца Арцём Лук’яненка) — перадача пра фільмы, кінаактораў, рэжысэраў і музыку да кінафільмаў[29];
  • «Эпіграф» (пятніца, 15:30; вядоўца Марына Савіцкая) — перадача аб творчасьці замежных музыкаў і сьпевакоў, якія зьбіраюцца прыехаць у Беларусь з канцэртамі[30].

Навіновыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Беларускі арнамэнт» (нядзеля, 18:40; вядоўца Алена Ражкова) — пра народную вышыўку, ткацтва і сьвяты[31];
  • «Землякі» (субота, 6:40; аўтарка і вядоўца Алена Лычагіна) — знаёмства з адоранымі людзьмі Беларусі[32];
  • «Культурная сфэра» (субота, 18:40; аўтарка і вядоўца Алена Давыдава) — азнаямленьне з акторамі, мастакамі, рэжысэрамі і сцэнарыстамі[33];
  • «Лінія лёсу» (нядзеля, 6:40; вядоўца Марта Худалей) — перадача пра пасьпяховых адмыслоўцаў[34];
  • «Маладзёвы праспэкт» (панядзелак, 6:40; вядоўца Алена Давыдава) — пра навучаньне, вынаходзтвы і вольны час моладзі[35];
  • «Мая сталіца» (серада, 6:40; вядоўца Ала Іванова) — навіны і жыцьцяпіс жыхароў Менску[36];
  • «Сацыяльны вэктар» (чацьвер, 6:40; вядоўца Алена Лычагіна) — азнаямленьне з прыкладамі здаровага ладу жыцьця жыхароў сталіцы і Менскай вобласьці[37];
  • «Спартовы экспрэс» (чацьвер, 15:30; аўтар і вядоўца Аляксей Тэра) — спартовыя навіны за тыдзень[38];
  • «Сталічная экспэдыцыя» (аўторак, 6:40; вядоўца Алена Лычагіна) — знаёмства з навінамі вобласьцяў Беларусі[39];
  • «Тур па Беларусі» (пятніца, 6:40; вядоўца Ігар Емельяновіч) — аповед пра падарожжы па краіне ў якасьці адпачынку[40].

Былыя перадачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Абарваная струна (панядзелак, 22:15; аўтар і вядоўца — Павал Ладуцька);
  • Аднойчы зь песьняй (аўторак, 22:15; аўтарская праграма Сяргея Бандарэнкі);
  • Вольна! Выхадны;
  • Ёсьць ідэя (аўторак, 15:30);
  • Кар’ера (серада, 18:45);
  • Калыханка для дарослых (панядзелак-пятніца, 24:00; аўтар і вядоўца — Алесь Праўдзін);
  • Літаратурнае кафэ (пятніца, 22:15; гаспадыня – Вераніка Бандаровіч);
  • Мая Меншчына (панядзелак, 18.45; аўтарская праграма Ігара Емельяновіча);
  • Музычны паядынак;
  • Памяць сэрца (чацьвер, 18:45);
  • Пэдсавет (пятніца, 18:45);
  • Сталічная дыскатэка (нядзеля, 0:00-2:00);
  • Ультра-музыка;
  • Экзотыка (нядзеля, 21:00; аўтарская праграмя Тацяны Шышло).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Радыёстанцыі ў Менску, Беларусь // Эўрапейская радыёмапа (Міхаіл Шчарбак), 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  2. ^ Вікторыя Захарава (4 верасьня 2004) Гаворыць і паказвае… Хваля сталічнага рэгіёна Розгалас. Зьвязда, № 211 (25224). Праверана 11 траўня 2012 г.
  3. ^ Алег Грузьдзіловіч (3 чэрвеня 2003) Радыё Сталіца працягвае перадачы ў FM-дыяпазоне Свабода (радыё). Tut.byПраверана 11 траўня 2012 г.
  4. ^ Валер Каліноўскі (14 ліпеня 2003) Скасавалі адзіную беларускамоўную ФМ-станцыю. Радыё «Свабода». Праверана 11 траўня 2012 г.
  5. ^ Цэзары Галінскі (16 ліпеня 2003) „Gazeta Wyborcza” пра русыфікацыю Беларусі. Беларуская рэдакцыя Польскага РадыёПраверана 11 траўня 2012 г.
  6. ^ Радыёстанцыя «Сталіца» зараз вяшчае ў Менску ў FM-дыяпазоне на частасьці 105,1. Белтэлерадыёкампанія (16 красавіка 2012). Праверана 11 траўня 2012 г.
  7. ^ Кантакты // Радыё «Сталіца», 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  8. ^ Увесь калектыў // Радыё «Сталіца», 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  9. ^ Об изменении расписания вещания звуковых программ
  10. ^ а б в г д е ё ж Пра нас // Радыё «Сталіца», 2016 г. Праверана 25 лістапада 2016 г.
  11. ^ Слухай любімае // Зьвязда : газэта. — 23 лістапада 2012. — № 226 (27341). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  12. ^ Музычныя перадачы // Радыё «Сталіца», 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  13. ^ Бліжэй да зорак // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  14. ^ http://www.radiostalica.by/peredachi/interactive/veday-nashykh/
  15. ^ Крок да рока // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  16. ^ Ну і дзянёк // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  17. ^ Сталіца Топ 10 // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  18. ^ Тэрыторыя слушных ідэяў // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  19. ^ Вельмі добры дзень // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  20. ^ Трое з настроем // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  21. ^ Трое з настроем // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  22. ^ Аксамітавы вечар // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  23. ^ Для тых, хто ня сьпіць // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  24. ^ Зь месца падзеяў // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  25. ^ Музычны агляд // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  26. ^ Пакаленьне.by // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  27. ^ Пра рок // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  28. ^ Рок-урок // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  29. ^ Саўндтрэк // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  30. ^ Эпіграф // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  31. ^ Беларускі арнамэнт // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  32. ^ Землякі // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  33. ^ Культурная сфэра // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  34. ^ Лінія лёсу // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  35. ^ Маладзёвы праспэкт // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  36. ^ Мая сталіца // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  37. ^ Сацыяльны вэктар // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  38. ^ Спартовы экспрэс // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  39. ^ Сталічная экспэдыцыя // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.
  40. ^ Тур па Беларусі // Радыё «Сталіца», 2016 г. Архіўная копія ад 23 лютага 2016 г. Праверана 23 лютага 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]