Перайсьці да зьместу

1-я беларуска-літоўская дывізія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Беларуска-Літоўская дывізія»)
Адзнака Беларуска-Літоўскай Дывізіі
ген. Станіслаў Шаптыцкі

Першая Беларуска-Літоўская Дывізія (па-польску: 1 Dywizja Litewsko-Białoruska, 1 DLit.-Biał.) — адзінка пяхоты Войска Польскага ў 1918—1921.

Сфармаваная як Літоўска-Беларуская Дывізія на чале з генэралам Вацлавам Івашкевічам-Рудашанскім паводле загаду Юзэфа Пілсудзкага № 1132/I ад 26 лістапада 1918. Фінансавалася галоўным чынам праз паўсталы ў лістападзе 1918 Камітэт Абароны Ўсходніх Крэсаў (па-польску: Komitet Obrony Kresów Wschodnich) на чале з князем Яўстафам Сапегаю. Шэф штабу дывізіі — палкоўнік Эдмунд Кэслер.

Дывізія складалася з трох брыгад пяхоты. У кожнай брыгадзе знаходзіліся два палкі стральцоў.

21 кастрычніка 1919 на базе Літоўска-Беларускай Дывізіі сфармаваныя 1-я і 2-я беларуска-літоўскія дывізіі. У склад кожнай зь іх уваходзілі дзьве брыгады, якія складаліся з двух палкоў стральцоў. Пасьля гэтай раарганізацыі структура дывізіі выглядала наступным чынам:

7 кастрычніка 1920 дывізія «ўзбунтавалася» і заняла Вільню, а пасьля ўвайшла ў склад Войска Сярэдняй Літвы і была рэарганізаваная. Зь яе было створана тры самастойныя брыгады. Брыгада I і II засталіся ў старым складзе. Брыгада III была створана з 5-га Дабраахвотнага Палка Стральцоў і 6-га Харцэрскага Палка Стральцоў.

У выніку чарговай рэарганізацыі Войска Сярэдняй Літвы былі створаны 1-я, 2-я і 3-я беларуска-літоўская дывізіі. У склад кожнай зь іх уваходзілі два палка стральцоў. 5-ы Добраахвотны Полк Стральцоў і 6-ы Харцэрскі Полк Стральцоў сталі самастойнымі адзінкамі.

12 кастрычніка 1921 усе дывізіі і палкі атрымалі нумарацыю згодна ўкладу Войска Польскага. Адначасова дывізіі былі пераведзены ў «мірны стан».

Камандзіры дывізіі

Сталы памочнік камандзіра дывізіі:

Шэфы штабу:

Шэф санітарны :

  • ген. падпар. лек. Аляксандар Бернатовіч (1918—1919)