Кітайскі юань
Юань | |
Краіна | Кітай |
---|---|
Падзел | цзяо |
Код ISO-4217 | CNY |
Скарачэньне | RMB |
Абменны курс: (31 верасьня 2018 г.) | $0,15[1] |
Юань (кіт. 元, 圆,圓) — валюта Кітайскай Народнай Рэспублікі. Афіцыйная назва — Жэньміньбі (кіт.: 人民币 — народная валюта).
Адзін юань дзеліцца на 10 цзяо (кіт. 角), а адзін цзяо — на 10 фэняў (кіт. 分). Паралельна ў кітайскай мове юань мае мянушку «мао» (кіт. 毛 — волас), бо гэтым самым герогліфам пішацца папулярнае ў Кітаі прозьвішча, якое меў Мао Цзэдун). Усе грашовыя адзінкі, як самая малая 1 фэнь, так і найбольшая 100 юаней, існуюць у выглядзе банкнот. Існуюць і манэты — ад 1 фэня да 1 юаня.
Міжнароднае выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У студзені 2011 г. Сусьветны банк (Вашынгтон, ЗША) упершыню выпусьціў 2-гадовыя аблігацыі на 500 млн юаняў ($76 млн) для продажу ў Ганконгу[2]. Паводле Банка міжнародных разьлікаў (Базэль, Швайцарыя), за тры гады з 2010-га па 2013-ы штодзённае абарачэньне кітайскага юаню патроілася і дасягнула $120 млрд за дзень у 2013 годзе. У выніку кітайскі юань узьняўся зь 17-га на 9-е месца сярод найбольш гандляваных валютаў сьвету[3]. У 2015 годзе Міжнародны валютны фонд уключыў кітайскі юань у свой кошык рэзэрвовых валют.
Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У сакавіку 2010 г. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і Народны банк Кітаю падпісалі пагадненьне аб абмене беларускіх рублёў на 20 млрд юаняў[4].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Фінансава-статыстычная справаздача за 3 кварталы 2018 году(анг.) // Народны банк Кітаю, 19 кастрычніка 2018 г. Праверана 27 кастрычніка 2018 г.
- ^ Сусьветны банк упершыню выпусьціў аблігацыі ў юанях // Зьвязда : газэта. — 6 студзеня 2011. — № 3 (26867). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Юань упершыню ўвайшоў у дзясятку самых гандляваных сусьветных валют // Зьвязда : газэта. — 7 верасьня 2013. — № 168 (27533). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Ігар Грышын. Нацбанк атрымаў 6 млрд юаняў // Зьвязда : газэта. — 26 лістапада 2010. — № 228 (26836). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кітайскі юань — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Кітайскі юань (Банкноты) - CNY / RMB (1953-2019) (анг.) (ням.) (фр.)
- Кітайскі юань (Банкноты) - FEC (1980-1994) (анг.) (ням.) (фр.)