Перайсьці да зьместу

Адзіная разьліковая інфармацыйная прастора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адзі́ная разьліко́вая інфармацы́йная прасто́ра (АРІП; па-расейску: Единое расчётное информационное пространство, ЕРИП) — аўтаматызаваная інфармацыйная сыстэма адзінае разьліковае і інфармацыйнае прасторы ў Рэспубліцы Беларусь, прызначаная дзеля прыёму плацяжоў ад фізычных і юрыдычных асобаў. Створаная Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і ўведзеная ў эксплюатацыю ў 2008 годзе.

АІС АРІП дазваляе зьдзяйсьняць наяўныя плацяжы, плацяжы з выкарыстаньнем банкаўскіх картак, электронных грошай EasyPay, iPay і WebMoney у банках-удзельніках сыстэмы, а таксама праз інтэрнэт і смс-банкінг. Адной зь першых стала магчымая аплата камунальных паслуг, а на дадзены час удзельнікамі сыстэмы зьяўляюцца больш за 8000 кампаніяў[1].

Інфармацыйнай падтрымкай сыстэмы займаецца ААТ «Цэнтар банкаўскіх тэхналёгіяў».

  1. ^ Пра сыстэму (рас.) Сыстэма «Разьлік». Цэнтар банкаўскіх тэхналёгіяўПраверана 9 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]