Белаазёрск
Белаазёрск | |||||
трансьліт. Bielaaziorsk | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1958 | ||||
Горад з: | 1970 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Бярозаўскі | ||||
Вышыня: | 148 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 12 304 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1643 | ||||
Паштовыя індэксы: | 225205, 225215 | ||||
СААТА: | 1208510000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′18″ пн. ш. 25°10′42″ у. д. / 52.47167° пн. ш. 25.17833° у. д.Каардынаты: 52°28′18″ пн. ш. 25°10′42″ у. д. / 52.47167° пн. ш. 25.17833° у. д. | ||||
± Белаазёрск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Белаазёрск — места ў Беларусі, паміж азёрамі Белым і Чорным. Уваходзіць у склад Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 12 304 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 27 км ад Бярозы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Бронная Гара (лінія Менск — Берасьце).
Гісторыя
Гісторыя Белаазёрску пачынаецца ў 1958 годзе з заснаваньнем на месцы вёскі Ніўкаў пасёлку энэргетыкаў у зьвязку з будаваньнем Бярозаўскай ДРЭС. 12 студзеня 1960 году паселішча пераўтварылі ў працоўны пасёлак Бярозаўскі, які стаў цэнтрам Бярозаўскага пасялковага савету. 25 чэрвеня 1960 году паселішча атрымала назву Белаазёрск (ад возера Белага) і стала цэнтрам Белаазёрскага пасялковага савету. 29 сьнежня 1961 году Бярозаўская ДРЭС дала першы прамысловы ток. У 1970 годзе Белаазёрск атрымаў афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня. 15 сакавіка 1971 году ён стаў адміністрацыйным цэнтрам Белаазёрскага сельсавету. 17 верасьня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Белаазёрскага сельсавету места страціла статус адміністрацыйнага цэнтру[2].
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XX стагодзьдзе: 1969 год — 6,4 тыс. чал.[3]; 1991 год — 11,4 тыс. чал.; 1995 год — 12,8 тыс. чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 13,4 тыс. чал.; 2006 год — 12,9 тыс. чал.; 2009 год — 12 519 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 12 468 чал.[6]; 2017 год — 12 421 чал.[7]; 2018 год — 12 304 чал.[1]
Інфраструктура
У Белаазёрску працуюць 3 сярэднія школы, прафэсійна-тэхнічная вучэльня, лякарня, 2 бібліятэкі. У 1992—1995 гадох у месьце збудавалі царкву Сьвятога Серафіма Сароўскага.
Эканоміка
Прадпрыемствы энэргетычнай, лёгкай, харчовай прамысловасьці.
- Белаазёрскі энэргамэханічны завод — адзіны ў Беларусі вытворца энэргетычнага абсталяваньня і запасных частак для цеплавых электрастанцыяў
- Белаазёрскі ЗБВ — вытворца ходнікавай пліткі, сьценавых блёкаў, дарожнага і ходнікавага бардзюра
- Бярозаўская ДРЭС (Дзяржаўная раённая электрастанцыя)
- Сумеснае беларуска-гішпанскае абутковае прадпрыемства «Белкельмэ»
- Вытворча-ўнітарнае прадпрыемства «Белаазёрскі завод ячэістага бэтону (БЗЯБ) «Осмас»
Турыстычная інфармацыя
Спыніцца можна ў гасьцініцы Бярозаўскай ДРЭС.
Асобы
Жыхары
- Ніна Мацяш (1943—2008) — беларуская паэтка і перакладніца
Крыніцы
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Решение Брестского областного совета депутатов №305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» (рас.)
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 378.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
Вонкавыя спасылкі
Белаазёрск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў