Судак (горад)
| Судак | |||
| Населены пункт | |||
Бухта Судака надвячоркам (2007 год) | |||
| |||
| Краіна | Украіна | ||
|---|---|---|---|
| Аўтаномная рэспубліка | Крым | ||
| Першыя згадкі | 212 | ||
| Дата заснаваньня | 212 да н. э. | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Заканадаўчы орган | Sudak Municipality[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 11,2 км² | ||
| Вышыня НУМ | 50 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 44°51′ пн. ш. 34°58′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 15 399 чал. (2014)[1] | ||
| Этнічны склад насельніцтва | расейцы — 64,3%, украінцы — 19,4%, крымскія татары — 9,8% | ||
| Афіцыйная мова | крымскататарская мова, украінская мова і расейская мова | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 6566 і +7 (36566) | ||
| Паштовы індэкс | 98000–98023 | ||
| КОАТУУ | 0111700000 | ||
| Судак на мапе Ўкраіны Судак | |||
Судак (па-ўкраінску: Судак) — украінскі горад на ўсходзе паўвостраву Крым, на беразе Чорнага мора. З 2014 году пад расейскай акупацыяй. Дэ-юрэ ў складзе Ўкраіны, дэ-факта — частка Расеі. Цэнтар аднайменнага муніцыпалітэту. Напачатку сваёй гісторыі Судак быў пунктам Вялікага шоўкавага шляху. Гэта быў добра ўмацаваны гандлёвы цэнтар ва ўладаньні генуэзцаў. Да сёньняшняга часу ацалела старажытная Генуэская фартэцыя. На мора выходзіць Консульскі замак і храм 13 стагодзьдзя. У 2013 годзе насельніцтва складала 15 457 чал.[2]. Штогод ад сярэдзіны ліпеня да канца жніўня ў фартэцыі праходзіць міжнародны рыцарскі фэст «Генуэскі шлем». Сёньня Судак – шматлюдны курорт. Улетку ў горадзе здаюцца пакоі ў кожнай кватэры. У Судаку знаходзяцца 3 санаторыі[3][4]. Судак знаходзіцца ў 1 гадзіне 45 хвілінах на аўтобусе ад Сімфэропалю. Таксама злучаны аўтамабільнай дарогай з Феадосіяй. У 7 км ад Судака знаходзіцца папулярны пляж «Новы Сьвет» (укр. Новий Світ).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Crimea (Ukraine): Districts and Cities of Regional Significance, Cities and Urban Settlements (анг.) Праверана 7 мая 2017 г.
- ↑ Чисельність наявного населення України на 1 січня 2013 року, Київ-2013 (укр.)
- ↑ О городе. Совет министров Республики Крым. Праверана 7 мая 2017 г.
- ↑ Статистичний збірник "Чисельність наявного населення України на 1 січня 2014 року" (укр.)